ЛЯСНАЯ ТАПАНІМІКА Ў ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД ЯСЕЛЬДЗЯ. V. M. Bosak 1, A. A. Bosak 2 FOREST LEXOCON IN SUBDIALECTS OF VERKHNYAYE NADYASELDZE

Similar documents
А. П. ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

2015 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A УДК /04/4/(476)«15/17»

Erbaum. Display Type Family

В. І. Гаўрыленка Мінск ВОБРАЗ ГЕРОЯ Ў ЛІРЫЦЫ КАХАННЯ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

Belarusian national costume Беларускі нацыянальны касцюм

Этнакультурная спецыфіка Беларускага Падзвіння ў дыяхронным і сінхронным вымярэннях УДК

ПАЧАТАК ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ГОРАДА: НА ПРЫКЛАДЗЕ «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Я.» E. TIŠKEVIČIAUS

«МОЛІМ ПРАЯВІЦЬ МІЛАСЭРНАСЦЬ»: ЛЁС СЯБРОЎ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ТАВАРЫСТВА ПІНСКАГА ПАВЕТА Ў 1840-я гг.

КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ, 18, чэрвень 2017 ISSN Наталія Баркар: Актыўнасць вэб-часопіса «Культура, Нацыя» ў гг.

Драматургія А. Дзялендзіка

Аб ектыўна і нефармальна

Т.Г. БАРЫЧЭЎСКАЯ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)

ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ВАЛЬНЫХ СОЙМАХ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVI ст.: ПАРТЫКУЛЯРНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ПІСЬМОВАГА ДЫСКУРСУ

MEDIA KIT 2017 FIRST MEDI A GR OUP

УНІВЕРСАЛЬНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНА-АДМЕТНАЕ Ў МАЛІТОЎНЫМ ТЭКСЦЕ (НА МАТЭРЫЯЛЕ МАЛІТВАЎ «ОЙЧА НАШ» І «LORD'S PRAYER» НА БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ)

"A dentist could save more than $40,000 worth of time in one year by changing from a typical halogen curing light to а РАС light.

Министерство образования Республики Беларусь. Учреждение образования «Барановичский государственный университет» О. В. Романович, Т. А.


Международная олимпиада по английскому языку «Big Ben» для учеников 5-11 классов и СПО. Примеры заданий

Мехенди:мода или дань традиции

The Study on the Development and Processing Transfer of Lip Balm Products from Virgin Coconut Oil: A Case Study

A study of Xiongnu tombs

УДК (075) ББК 81.2Англ-9 К 41. Дизайн обложки Д.А. Бобешко. Печатается с разрешения литературных агентств he Lots Agency и Andrew Nurnberg.

THE LENGTH CURLS - IMPORTANT CHARACTER IN SELECTION OF KARAKUL LAMBS

INVESTIGATION OF CONNECTIONS BETWEEN SILHOUETTES AND COLORS IN FASHION DESIGN

CHARACTERISTICS OF «FAST FASHION» CONCEPT IN FASHION INDUSTRY

The Thracians and Their Neighbours in Antiquity

1Glossy. Brand Achievments. readership per month. website views per month. website unique users per month. Social networks follower

Dermalex acne acne acne Dermalex Acne Dermalex Dermalex

Homemade no rinse body wash

Q-switched erbium-doped fibre laser based on molybdenum disulfide and tungsten disulfide as saturable absorbers

Influences of the Corded Ware Culture in the Belarusian Lakeland (on the Ground of the Kryvina Peat-Bog Microregion)

Jumbo braid bun jumbo Braid Braid Braid Braid

THICKNESS OF THE SKIN AND ITS LAYERS AT DEGERESS SHEEP OF VARIOUS STRIPES

A LATE NEOLITHIC BURIAL FROM THE DRAZDY 12 SITE IN THE UPPER NEMAN REGION (WESTERN BELARUS)

Kipling handbags for teens

МEШОВИТА ГРАЂА, књ. XXXIII стр MISCELLANEA, vol. XXXIII pp УДК : 314.1(497.11):94(560) 1477 (093)

TEASING OF SPECIMEN WITHOUT TEARING AND TEARS BY GUNTHER VON HAGEN S PLASTINATION TECHNIQUE

Купить Мокасины Tamaris из каталога Lamoda - бренд Tamaris Posted by MakApeweerse /05/25 18:34

ISSN онлайн СПИСАНИЕ ЗА ТЕКСТИЛ, ОБЛЕКЛO, КOЖИ И ТЕХНOЛОГИИ. online tok-bg.org

HANS WALTER GABLER PDF

MEDIEVAL SETTLEMENT ON THE SITE OF CRVENKA NEAR VRŠAC

DONEC QUIS NUNC. Bang! Bang! A screenlife comedy short film. Developed by Dmitry Savyanenko

2015 October 21-24, Crocus Expo

Master's Research/Creative Project Four Elective credits 4

THE ARCHAEOLOGICAL SITE OF SHENGAVIT: AN ANCIENT TOWN IN THE ARMENIAN HIGHLAND

ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЛИТЕРАТУРА. Психология

DEMO_Test A PART 1. For questions 1-5, match the words (A-E) to the pictures (1-7). A Bus B Rocket C Plane D Liner E Train

There s a woman having her hair cut.

A Q-switched fibre laser operating in the 2 mu m region based on nonlinear polarization rotation technique

EXHIBITORS BY PRODUCT SECTORS (2017/2018 COMPARISON)

Christie romero Christie Christie Christie ROMERO

SPORT COLLECTION -> SPORT COLLECTION: SPORT Grey/Green SIZE 41-46; SPORT Grey/Orange SIZE 41-46; SPORT White/Black

City Days in Vladimir. member of IOPS, website editor Kiselev Evgeniy Evgenjevich

A Kant Dictionary By Howard Caygill

The Use of Wood at the Zamostje 2 Site

VOCATIONAL EDUCATION AND TRAINING STANDARD FOR A HAIRDRESSER

Fake coach purses for sale

BURIAL RITE ALONG THE BULGARIAN BLACK SEA COAST DURING THE LATE ANTIQUITY

PROTECTIVE ARCHEOLOGICAL EXCAVATIONS ON THE SITE IN PODUMKA NEAR ORLOVAT

CONSUMER BEHAVIOUR AMONG WOMEN WITH SPECIAL REFERENCE TO COSMETICS ASHOK YAKKALDEVI

Information about the Company

CKS 312:2009 Edition 2.1 CKS. Umbilical cord fasteners ISBN

Ulug-depe and the transition period from Bronze Age to Iron Age in Central Asia. A tribute to V.I. Sarianidi

Our mission: printed edition САЛОН salon.com.ua interior design contest «САЛОН Design Awards»: public spaces and «САЛОН Design Awards»: private spaces

Tri. Luisa Maria Gigler, Lea Stokmaier, Luisa Wetzel

Купить Худи Desigual из каталога Lamoda - бренд Desigual Posted by MakApeweerse /05/25 17:32

A GROUP OF LATE COMB WARE FROM THE KARELIAN ISTHMUS

STUDY OF MANUFACTURING THERMOCHROMIC WOOD. Zhijia Liu. Fucheng Bao* Feng Fu*

Tena Sijakova-Ivanova, Vojo Mircovski

Impact of fashion specialized discourse a case study on the speech of French youths

for Stool Examination Issued by: LABORATORY MANAGER Original Date: March 13, 2000 Approved by: Laboratory Director Hematoxylin Stain

A Study On Growth Of Textile Industries In India With Pre And Post Liberalization Period

Laser Scalpel. Viktor M. Spivak, Vladislav Y. Khaskin, Mikhay S. Tirshu

China Market Access. National Standards for Textile and Apparel. ul.com/crs

мир радовался душою и телом и делал такие праздники по все годы". Празд- Scritto da Insurhent Lor - 07/01/ :39

Some Ceramic Forms in Western Georgia (I-IV Centuries A.D.) Koba Koberidze

PRESS RELEASE

PLEISTOCENE ART OF THE WORLD

The Multi- Ethnic Consumer. Jena Kinney Croda Inc

PUSHKIN AND ROMANTIC FASHION: FRAGMENT, ELEGY, ORIENT, IRONY BY MONIKA GREENLEAF

PROFESSIONAL EXPERIENCES

Introduction 2. Mission of Statement Organizational Resources & Opportunities.. 4. Analysis of the Environment SWOT Analysis.

Иностранный язык (Английский язык)

To See and To Be Seen Scopus Workshop for Journal Editors

І СЕМЕСТР DAY IN, DAY OUT. UNIT 1. Ex.4,5,6 Present Simple WB Ex.1 p.10 Ex.1 p Ex.1,2 p Ex.7 p.11 make notes

4-H Clothing and Textiles Advisory Board

ROYAL TOMBS AT GYEONGJU -- CHEONMACHONG

Ukrainian Textile & Leather industry ,1 thsd ,0 thsd ,9 thsd.. Textile industry. Leather&Footwear. Apparel

3D Body Scanning Technology for Virtual Design of System "Body-Clothes"

Your address for competent organisation for finishing, yarns, fabrics and technical textiles in Europe

Storleksmärkning av kläder Del 3: Mått och intervall. Size designation of clothes Part 3: Measurements and intervals

FASHION DESIGN DESIGN YOUR CAPSULE COLLECTION FASHION DESIGN: DESIGN YOUR CAPSULE COLLECTION. July 2nd - 20th, IED Firenze Via Bufalini 6/R

SALES (EURO 7.94 BLN) AND TRADE SURPLUS (EURO 2.3 BLN) FOR

Predetermined Time Systems and SAM

DOWNLOAD : COSMETIC SURGERY IN CHINA

I V CENTURY MIDDLE KAMA TARASOVO BURIAL GROUND A UNIQUE MONUMENT OF ANCIENT UDMURTS

Critical Success Factors for International Fashion Retailers Entering Foreign Markets

The Role of Consummative Properties in Studying the Marketing of Cosmetic Products

Transcription:

178 ISSN 1683-0377. Òðóäû ÁÃÒÓ. 2015. 5. Èñòîðèÿ, ôèëîñîôèÿ, ôèëîëîãèÿ УДК 81 373.21(476) В. М. Босак 1, А. А. Босак 2 1 Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, 2 Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт ЛЯСНАЯ ТАПАНІМІКА Ў ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД ЯСЕЛЬДЗЯ Лінгвагеаграфічнае даследаванне лясной тапанімікі гаворак Верхняга Над ясельдзя паказала, што тут вылучаюцца найменні, розныя па характару лакалізацыі і пашырэння: агульнапашыраныя назвы; найменні, якія пашыраны на большай частцы ці асобных частках рэгіёна; назвы адзінкавай фіксацыі. Даследуемыя лексемы прадстаўлены нарматыўнымі ў літаратурнай мове і дыялектнымі формамі; у складзе намінацый адзначаны фанетычная, марфалагічная, словаўтваральная, Ключавыя словы: гаворка, лясная тапаніміка, фанетычная, марфалагічная, словаўтваральная, V. M. Bosak 1, A. A. Bosak 2 1 Belarusian State Technological University, 2 Belarusian State Economic University FOREST LEXOCON IN SUBDIALECTS OF VERKHNYAYE NADYASELDZE The results of lingvogeographic analysis proved that generally spreaded names have been determined in the forest lexicon of Verkhnyaye Nadyaseldze: lexical units spreaded on the main part of the investigated territory; names spreaded in the definite part of the region; names which find from time to time; names of single fixation. Lexical units have been presented as normative (in literary language) and dialectal forms in the investigated sub dialects. Phonetic, morphological, word-building, accentive and motivative variations have been presented in the structure of nominations. Key words: subdialect, forest lexicon, phonetic, morphological, word-building, accentive and motivative variations. Уводзіны. Гаворкі Верхняга Над ясельдзя (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці і яго сумежжа) характарызуюцца значнай дыялектнай стракатасцю. Усяго на тэрыторыі рэгіёна выдзелена сем груп гаворак: гродзенска-баранавіцкія, паўночна-брэсцкія акаючыя, паўночна-брэсцкія окаючыя, верхняясельдскія, малецкія, паўночназагародскія і сярэднезагародскія [1 3]. Даследаванне па вызначэнні лексічных асаблівасцей гаворак Верхняга Над ясельдзя праводзілася ў форме апытвання па спецыяльна распрацаванай праграме, якая ўключала 102 пытанні па лексіцы, у тым ліку па некалькіх тэматычных групах лясной тапанімікі : ягады, лес, грыбы, дзікія жывёлы і птушкі [4]. Асноўная частка. Тэматычная група ягады ўключае шэсць найменняў: буякі, журавіны, чарніцы, брусніцы, ажыны, рабіна. Назва буякі на даследуемай тэрыторыі ўжываецца ў некалькіх фанетычных і словаўтваральных варыянтах: лахачэ, лохачэ, лохочэ, лахачы, лохачы, лохачы і, лохачí, лухачы і, лахíны, лохíны, лохы ны, лухы і ны, лухы ны, лахманы. Найбольш пашыраным сярод іх выступае слова лахачэ / лохачэ, лохочэ /. Яно выкарыстоўваецца ў гаворках цэнтральнай, усходняй і заходняй частак Верхняга Над ясельдзя. Фанетычная форма лахачы / лохачы, лохачы і, лохачí, лухачы і / ўтварае мікраарэал на паўночным захадзе рэгіёна. Яна таксама спарадычна сустракаецца на ўсёй даследуемай тэрыторыі. Словаўтваральны варыянт лахíны / лохíны, лохы ны, лухы і ны, лухы ны / бытуе ў паўночных гаворках і гаворках паўднёва-заходняй часткі рэгіёна. Намінацыя лахманы занатавана ў якасці назвы адзінкавай фіксацыі. Для абазначэння журавін у гаворках даследуемага рэгіёна існуе шэраг рэгулярных і нерэгулярных фанетычных варыянтаў: журавíны, журафíны, журахвíны, журахлíны, жураўлíны, жэраўлíны. Найбольш пашыранай і агульнавядомай з яўляецца намінацыя жураўлíны. Лексема журавíны ўтварае мікраарэал на паўночным захадзе рэгіёна, гэтая назва спарадычна зафіксавана ў маўленні жыхароў некаторых населеных пунктаў паўднёва-ўсходняй часткі рэгіёна. На тэрыторыі паўднёвага ўсходу паралельна з нарматыўнай формай журавíны невялікі арэал утварае фанетычны варыянт журафíны. Слова журахлíны бытуе ў гаворках паўднёва-заходняй часткі рэгіёна. Яно таксама спарадычна занатавана на тэрыторыі паўднёваўсходняй часткі Верхняга Над ясельдзя. Намінацыі журахвíны і жэраўлíны занатаваны Назва чарніцы ўжываецца ў фанетычных і лексічных варыянтах: чарнíцы, чорнíцы, чорны ці,

Ôèëîëîãèÿ 179 чэрнíцы, чэрны ці ы, чэрны ці, черны цы, чóрныя я гады, чóрные я годы, я гады, я годы. Найбольш пашыранай з яўляецца намінацыя чóрныя ягады / чóрные я годы /. Яна ўжываецца ў гаворках паўночнай, заходняй, а таксама ў маўленні жыхароў асобных населеных пунктаў цэнтральнай часткі рэгіёна. Фанетычная форма чэрнíцы / чэрны ці ы, чэрны ці, черны цы / ўтварае мікраарэал на поўдні Верхняга Над ясельдзя. Слова чорнíцы / чорны ц і/ характэрна для гаворак цэнтральнай і ўсходняй частак рэгіёна. Нарматыўная форма чарнíцы адзначана спарадычна на поўначы Верхняга Над ясельдзя. Слова я гады / я годы / ўжываецца ў гаворках жыхароў асобных населеных пунктаў. У цэнтральнай частцы даследуемай тэрыторыі паралельна з фанетычнай формай чорнíцы невялікі арэал утварае словазлучэнне чóрные я годы. Назва брусніцы ўжываецца ў некалькіх фанетычных варыянтах: бруснíцы, брусны цы, брусны ці ы, брусны ці, бруслы ны. Найбольш пашыранай з яўляецца нарматыўная форма бруснíцы. Яна ахоплівае большасць гаворак даследуемай тэрыторыі. Фанетычная форма брусны цы / брусны ці ы, брусны ці, бруслы ны / бытуе ў гаворках паўднёвай часткі рэгіёна. Для абазначэння ажын у даследуемых гаворках існуе шэраг фанетычных і марфалагічных варыянтаў: ажы на, ожы на, ужы на, ожíна, іжы на, ожы ны, ужы ны, ажы ны, ежы ны, ежавíка, ожовы і ка. Найбольш пашыранай з яўляецца фанетычная форма ажы на / ожы на /. Фанетычная форма ажы на ахоплівае гаворкі паўночна-заходняй часткі рэгіёна, ожы на гаворкі цэнтральнай, усходняй і паўднёвай частак Верхняга Над ясельдзя. Намінацыя ожíна сустракаецца спарадычна на тэрыторыі паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй і цэнтральнай частак даследуемага рэгіёна. Найменне ужы на ўтварае мікраарэал на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Словы іжы на, ежы ны і ажы ны зафіксаваны Фанетычныя варыянты ужы ны і ожы ны занатаваны ў гаворках жыхароў некаторых населеных пунктаў паўднёвага захаду рэгіёна. Намінацыя ежавíка / ожовы і ка / ўтварае арэал на поўначы даследуемага рэгіёна. Для абазначэння рабіны існуе шэраг фанетычных варыянтаў: рабíна, рабы на, гарабíна, гарабí ы на, гарабы на, арабíна, грабíна, гарабíны. Найбольш пашыранай і агульнавядомай з яўляецца намінацыя гарабíна / гарабí ы на, гарабы на /. Яна выкарыстоўваецца ў гаворках заходняй, цэнтральнай і ўсходняй частак ялóвэц. даследуемага рэгіёна. Нарматыўная форма рабíна ўтварае невялікі арэал на тэрыторыі паўночнай, фанетычная форма рабы на на тэрыторыі паўднёва-заходняй часткі даследуемага рэгіёна. Намінацыі арабíна, грабíна і гарабíны занатаваны Назвам лесу прысвечана пяць лексем: сасна, сасновая ігліца, ядловец, балоцісты лес, дарога-прасека. Для назвы сасны існуюць фанетычныя і словаўтваральныя варыянты: хвóя, хвóйка / хвýйка, хвíйка /, саснá / соснá /. Найбольш пашыранымі з яўляюцца слова хвóя і словаўтваральны варыянт хвóйка / хвýйка, хвíйка /. Лексема хвóя выкарыстоўваецца ў гаворках цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частак Верхняга Над ясельдзя, а таксама ўтварае арэал на поўначы адзначанага рэгіёна. Словаўтваральны варыянт хвóйка бытуе ў гаворках на захадзе і ўтварае арэал на поўначы даследуемага рэгіёна. Фанетычныя варыянты хвýйка і хвíйка ўтвараюць мікраарэалы ў паўднёва-заходняй частцы Верхняга Над ясельдзя. Нарматыўная форма саснá ўтварае невялікі арэал на захадзе і спарадычна сустракаецца на поўначы даследуемага рэгіёна. Фанетычная форма соснá спарадычна адзначана ў паўднёвай, усходняй і ў цэнтральнай частках рэгіёна. Для абазначэння сасновай ігліцы ўжывaюцца фанетычныя, лексічныя і словаўтваральныя варыянты: бóд з яхі / бóдэха, бóдаха, бýдаха, бодкí, боддзé /, кастрыцá, шыкатá / шыкотá, шыпотá /, шэбодá / шыбудá /, шы пка / шы пша /, шыпчóха / шыпшóха /, шпілюхí / шпілюшчэ, шпілюш é /, скулíна. Лексема кастрыцá ўласціва гаворкам поўначы дасле-дуемага рэгіёна. Назва бóд з яхі / бóдэха, бóдаха, бýдаха, бодкí, боддзé / характэрна для цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частак Верхняга Над ясельдзя. Найменне шыкатá / шыкотá, шыпотá / ўласціва гаворкам заходняй і сустракаецца спарадычна ў цэнтральнай частцы даследуемага рэгіёна. Намінацыя шы пка / шы пша / ўжываецца ў гаворках паўднёвага захаду Верхняга Над ясельдзя, сустракаецца яна і ў некаторых гаворках цэнт-ральнай часткі рэгіёна. Лексема шыпчóха / шыпшóха / ўтварае невялікі арэал у цэнтральных гаворках. Назвы шэбодá / шыбудá /, шпілюхí / шпілюшчэ, шпілюш é / ўжываюцца спарадычна ў гаворках асобных населеных пунктаў даследуемага рэгіёна. Лексема скулíна адзначана Для назвы ядлоўцу ўжываюцца фанетычныя варыянты: ядлóвец, ядлóвэц, ядлавéц, Найбольш пашыраным з яўляецца слова ядлóвэц. Яно ахоплівае большасць гаворак Верхняга Над ясельдзя. Фанетычная форма ядлóвец уласціва гаворкам паўночнай і гаворкам некаторых населеных пунктаў заходняй і цэнтральнай частак рэгіёна. Лексемы ядлавéц і ялóвэц зафіксаваны Для назвы балоцістага лесу ўжываюцца фанетычныя і лексічныя варыянты: алёс, галёс,

180 ISSN 1683-0377. Òðóäû ÁÃÒÓ. 2015. 5. Èñòîðèÿ, ôèëîñîôèÿ, ôèëîëîãèÿ олёс, плёс, лозá, зáроснік, зáросэль, гушчэ р, крэ коць. У большасці гаворак рэгіёна, дзе няма лесу, рэалія адсутнічае. Слова алёс характэрна для гаворак заходняй часткі даследуемага рэгіёна і ўтварае невялікі арэал на поўначы Верхняга Над ясельдзя. Фанетычны варыянт олёс утварае невялікі арэал паабапал р. Ясельда ў цэнтральнай частцы рэгіёна. Найменне плёс характэрна для паўночна-ўсходняй часткі рэгіёна. Найменне лозá бытуе ў паўднёвых гаворках. Адзначаны таксама адзінкавыя назвы: зáроснік, зáросэль, крэ коць, гушчэ р, галёс. Для абазначэння дарогі-прасекі ўжываюцца наступныя варыянты: трыб, тры ба, трэбá, тры бка. Яны выкарыстоўваюцца ў гаворках населеных пунктаў, размешчаных непадалёку ад лясных масіваў. Назвам грыбоў прысвечана пяць лексем: баравікі, падасінавік, падбярозавік, сыраежка, махавік. Для абазначэння баравікоў ужываюцца наступныя варыянты: бéлыя (грыбы ), бéлые (грыбы ), грыбы, справэдлíвые / спрáвэдные /, праўдзíвікі, праўдзíвыя, праўдзíвые, правды вые, боровікí. Найбольш пашыраным сярод іх з яўляецца найменне бéлыя (грыбы ) / бéлые (грыбы ) /. Яно адзначаецца ў гаворках на ўсёй абследаванай тэрыторыі. Назва грыбы ўтварае невялікі арэал у цэнтральнай частцы рэгіёна. Намінацыя справэдлíвые / спрáвэдные / ўтварае мікраарэал на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Намінацыі праўдзíвыя / праўдзíвые, правды вые / і праўдзíвікі ўтвараюць мікраарэал у цэнтральнай і, спарадычна, сустракаюцца ў заходняй і паўднёва-ўсходняй частках даследуемага рэгіёна. Найменне боровікí ў якасці назвы адзінкавай фіксацыі. Назва падасінавік ужываецца ў некалькіх фанетычных і словаўтваральных варыянтах: красноголóвік, краснагалóвік, красноголóвэц /краснолóвэц/, красню к, подосы і ннык. Найбольш пашырана найменне краснагалóвік. Яно ахоплівае гаворкі паўночнай і заходняй частак Верхняга Над ясельдзя. Фанетычны варыянт красноголóвік ужываецца ў гаворках у цэнтры рэгіёна. Словаўтваральны варыянт красню к утварае арэал, які ахоплівае гаворкі паўднёвазаходняй і цэнтральнай частак даследуемага рэгіёна. Намінацыя красноголóвэц / краснолóвэц / утварае арэал на паўднёвым усходзе Верхняга Над ясельдзя. Назва подосы і ннык адзначана Для абазначэння падбярозавіка ўжываецца шэраг фанетычных, словаўтваральных і лексічных варыянтаў: бэрэзня к / бырызня к /, бэрóзовік, падбярóзавік / подбэрóзовік, подборóзовы і к, пудбэрóзовы і к /, падбярэ знік /подбэрэ зны і к, подбэрэзня к, пудбэрóзны і к /, бáбка, пухлáй / пухля к /, апýхлік, бабýх / бабушóк /. Назва бáбка ўласціва гаворкам заходняй часткі рэгіёна; спарадычна яна сустракаецца і ў іншых гаворках абследаванай тэрыторыі. Словаўтваральны варыянт бабýх /бабушóк/ утварае мікраарэал у цэнтральнай частцы рэгіёна. Найменне пухлáй / пухля к / утварае мікраарэал на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Назва апýхлік утварае арэал на поўначы даследуемага рэгіёна. Найменні падбярóзавік, падбярэ знік бытуюць ў паўночных гаворках. Лексема бэрэзня к характэрна для гаворак цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частак рэгіёна. Назва подбэрóзовік утварае невялікі арэал у цэнтры абследаванай тэрыторыі. Астатнія лексемы сустракаюцца спарадычна. У асобных населеных пунктах цёмны падбярозавік з сухіх месцаў называецца бэрэзня к, светлы з вільготных месцаў бáбка. Для абазначэння сыраежкі ўжываюцца фанетычныя і лексічныя варыянты: сыраéжка, сыроéжка, сыроíжка, сыравéжка, сыровéжка, гýба / гýбка /, бэ тка. Найбольш пашырана слова сыраéжка / сыроéжка /. Яно выкарыстоўваецца ва ўсіх гаворках рэгіёна. Фанетычны варыянт сыроíжка бытуе ў гаворках на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Фанетычны варыянт сыравéжка / сыровéжка / ўтварае невялікі арэал у цэнтры рэгіёна. Лексема гýба / гýбка / ўтварае невялікія арэалы ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частках даследуемага рэгіёна. Найменне бэ тка зафіксавана ў маўленні Для абазначэння махавіка існуюць лексічныя, словаўтваральныя і фанетычныя варыянты: багнóвік, багню к, сіня к / сыня к /, імшáр / мшар, мшáрык, мышáр, гомшáрык /, моховíк. Найбольш пашырана назва багнóвік. Яна ахоплівае гаворкі заходняй і цэнтральнай частак рэгіёна. Лексема сіня к утварае арэал на поўначы Верхняга Над ясельдзя; слова багню к на паўднёвым захадзе рэгіёна. Словы імшáр, мшар, мшáрык, мышáр, гомшáрык ужываюцца ў гаворках на паўднёвым усходзе даследуемай тэрыторыі. Лексема моховíк утварае невялікі арэал на ўсхо-дзе рэгіёна. Назва сыня к зафіксавана Назвам дзікіх птушак прысвечаны чатыры лексемы: птушка, бусел, верабей, каршун. Для абазначэння птушкі ўжываюцца словаўтваральныя варыянты: птýшка і птýха. Найбольш пашырана найменне птýха. Яно выкарыстоўваецца ў гаворках заходняй, цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частак рэгіёна. Нарматыўная форма птýшка ахоплівае гаворкі поўначы і паўднёвага захаду Верхняга Над ясельдзя. Для абазначэння бусла ўжываюцца фанетычныя варыянты: бýсел, бýсёл, бýсэль, бýсэнь. Найбольш пашыранай з яўляецца нарматыўная

Ôèëîëîãèÿ 181 форма бýсел. Яна выкарыстоўваецца ў гаворках паўночнай і заходняй частак Верхняга Над ясельдзя, фанетычны варыянт бýсёл у гаворках паўднёва-ўсходняй і цэнтральнай частак даследуемага рэгіёна. Варыянты бýсэль і бýсэнь утвараюць мікраарэалы на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Назва верабей ужываецца ў некалькіх фанетычных варыянтах: верабéй / вэробэ й, варабéй, ворабэ й, воробэ й /, гарабéй / гарабэ й /. Найбольш ужывальнае слова гарабэ й, яно ахоплівае гаворкі цэнтральнай, усходняй і заходняй частак Верхняга Над ясельдзя. Фанетычны варыянт гарабéй утварае невялікі арэал на захадзе даследуемага рэгіёна; спарадычна сустракаецца таксама ў гаворках на поўначы рэгіёна. Найменне варабéй пераважае ў гаворках на паўночным захадзе даследуемай тэрыторыі, нарматыўная форма верабéй на паўночным усходзе рэгіёна, намінацыя ворабэ й / воробэ й / на паўднёвым захадзе Верхняга Над ясельдзя. Найменне вэробэ й зафіксавана ў маўленні Для абазначэння каршуна ў гаворках на ўсёй абследаванай тэрыторыі ўжываецца намінацыя шуля к. Назвам дзікіх жывёл прысвечана чатыры лексемы: вожык, вавёрка, апалонік, пацук. Для назвы вожыка ўжываюцца словаўтваральныя варыянты: вóжык, ёжык, ёж. Найбольш пашыраным і агульнавядомым з яўляецца слова ёжык. Яно пашырана амаль на ўсёй тэрыторыі Верхняга Над ясельдзя. Нарматыўная форма вóжык пераважае ў гаворках на поўначы і ўтварае мікраарэал на захадзе даследуемага рэгіёна. Найменне ёж зафіксавана Для назвы вавёркі ўжываюцца фанетычныя і лексічныя варыянты: вавёрка, вав ёрка, бéлка. Найбольш пашыраным сярод іх выступае слова вавёрка. Яно ахоплівае гаворкі заходняй і паўночнай часткі Верхняга Над ясельдзя. Фанетычны варыянт вав ёрка характэрны для ўсіх астатніх гаворак рэгіёна. Слова бéлка адзначана ў маўленні Для назвы пацук ў гаворках на ўсёй абследаванай тэрыторыі ўжываецца намінацыя шчур. Для абазначэння апалоніка ўжываюцца словаўтваральныя, лексічныя і фанетычныя варыянты: прач / прáчык /, галавáч, галавáсцік / головáсты і к /, апалóнік / палóнік, упулóнык /. Найбольш пашырана і ахоплівае амаль усе гаворкі слова прач / прáчык /. Назвы галавáч, апалóнік / палóнік / бытуюць у гаворках паўночнай часткі рэгіёна. Лексемы ўпулóнык і головáсты і к ужываюцца ў маўленні Найменне галавáсцік сустракаецца ў некаторых гаворках паўночна-ўсходняй часткі рэгіёна. Лінгвагеаграфічнае даследаванне лясной тапанімікі гаворак Верхняга Над ясельдзя паказала, што ў складзе фактычнага матэрыялу вылучаюцца найменні, розныя па характару лакалізацыі і пашырэння: агульнапашыраныя назвы (шуля к каршун, шчур пацук ); найменні, якія пашыраны на большай частцы рэгіёна (хвóя, хвóйка / хвýйка, хвíйка / сасна ); найменні, якія пашыраны на асобных частках рэгіёна (гýба сыраежка ); назвы адзінкавай фіксацыі (скулíна сасновая ігліца ). У гаворках Верхняга Над ясельдзя даследуемыя лексемы прадстаўлены нарматыўнымі ў літаратурнай мове і дыялектнымі формамі. Дыялектныя формы маюць пашырэнне на ўсёй абследаванай тэрыторыі. Нарматыўныя формы больш пераважаюць у гаворках поўначы рэгіёна. У саставе намінацый шырока прадстаўлены: 1) фанетычная варыянтнасць: чарнíцы чорнíцы чорны ці чэрнíцы чэрны ці чарніцы і інш.; 2) марфалагічная варыянтнасць: ажы на ажы ны ажыны і інш.; 3) словаўтваральная варыянтнасць: хвóя хвóйка сасна і інш.; 4) акцэнтная варыянтнасць: ядлóвец ядлавéц ядловец і інш.; 5) матывацыйная варыянтнаць (красноголóвік /краснагалóвік/, красноголóвэц, красню к) падасінавік і інш.). Заключэнне. У складзе лясной тапанімікі гаворак Верхняга Над ясельдзя вылучаюцца найменні, розныя па характару лакалізацыі і пашырэння: агульнапашыраныя назвы; найменні, якія пашыраны на большай частцы ці асобных частках рэгіёна; назвы адзінкавай фіксацыі. Даследуемыя лексемы прадстаўлены нарматыўнымі ў літаратурнай мове і дыялектнымі формамі; у складзе намінацый адзначаны фанетычная, марфалагічная, словаўтваральная, Літаратура 1. Босак А. А., Босак В. М. Дыферэнцыяцыя гаворак Верхняга Над ясельдзя. Мінск: БДТУ, 2010. 160 с. 2. Босак В. М., Босак А. А. Даследаванне гаворак Верхняга Над ясельдзя // Труды БГТУ: История, философия, филология. 2013. 5. С. 161 163. 3. Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. 127 с.

182 ISSN 1683-0377. Òðóäû ÁÃÒÓ. 2015. 5. Èñòîðèÿ, ôèëîñîôèÿ, ôèëîëîãèÿ 4. Босак А. А., Босак В. М. Атлас гаворак Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над ясельдзя): лексіка. Мінск, 2006. 124 с. References 1. Bosak A. A., Bosak V. M. Dyferencyyacyya gavorak Verkhnyaga Nadyaseldza [Differentiation of subdialects of Verkhnyaye Nadyaseldze]. Minsk, BGTU Publ., 2010, 160 p. 2. Bosak V. M., Bosak A. A. Research of subdialects of Verkhnyaye Nadyaseldze. Trudy BGTU [Proceedings of BSTU], 2013, no. 5, pp. 161 163 (in Belarusian). 3. Klimchuk F. D. Gavorki Zakhodnyaga Palessya [Subdialects of West Palesse}. Minsk, Navuka i tekhnika Publ., 1983, 127 p. 4. Bosak A. A., Bosak V. M. Atlas gavorak Prushanskaga rayena Bresckaj voblasci i sumeshsha (Verkhnyaga Nadyaseldza): lexica [Atlas of subdialects of Pruzhany district of Brest region and boundary territory (Verkhnyaye Nadyaseldze): Lexicon]. Minsk, 2006, 124 p. Інфармацыя пра аўтараў Босак Віктар Мікалаевіч доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: bosak1@tut.by Босак Алёна Анатольеўна кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры нямецкай мовы. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (220070, г. Мінск, пр. Партызанскі, 26, Рэспубліка Беларусь). E-mail: bosaka@tut.by Information about the authors Bosak Viktar Mikalaevich D. Sc. Agriculture, professor, Head of the Department of Occupational Safety. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: bosak1@tut.by Bosak Alena Anatol yeuna Ph. D. Philology, assistant professor, assistant professor of the Department of the German Language. Belarusian State Economic University (26, Partizanski av., 220070, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: bosaka@tut.by Паступіў 16.03.2015