ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ВАЛЬНЫХ СОЙМАХ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVI ст.: ПАРТЫКУЛЯРНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

Similar documents
А. П. ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

Драматургія А. Дзялендзіка

Этнакультурная спецыфіка Беларускага Падзвіння ў дыяхронным і сінхронным вымярэннях УДК

В. І. Гаўрыленка Мінск ВОБРАЗ ГЕРОЯ Ў ЛІРЫЦЫ КАХАННЯ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

ПАЧАТАК ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ГОРАДА: НА ПРЫКЛАДЗЕ «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Я.» E. TIŠKEVIČIAUS

«МОЛІМ ПРАЯВІЦЬ МІЛАСЭРНАСЦЬ»: ЛЁС СЯБРОЎ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ТАВАРЫСТВА ПІНСКАГА ПАВЕТА Ў 1840-я гг.

2015 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A УДК /04/4/(476)«15/17»

Belarusian national costume Беларускі нацыянальны касцюм

Аб ектыўна і нефармальна

Т.Г. БАРЫЧЭЎСКАЯ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)

УНІВЕРСАЛЬНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНА-АДМЕТНАЕ Ў МАЛІТОЎНЫМ ТЭКСЦЕ (НА МАТЭРЫЯЛЕ МАЛІТВАЎ «ОЙЧА НАШ» І «LORD'S PRAYER» НА БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ)

КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ, 18, чэрвень 2017 ISSN Наталія Баркар: Актыўнасць вэб-часопіса «Культура, Нацыя» ў гг.

ЛЯСНАЯ ТАПАНІМІКА Ў ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД ЯСЕЛЬДЗЯ. V. M. Bosak 1, A. A. Bosak 2 FOREST LEXOCON IN SUBDIALECTS OF VERKHNYAYE NADYASELDZE

Erbaum. Display Type Family

INVESTIGATION OF CONNECTIONS BETWEEN SILHOUETTES AND COLORS IN FASHION DESIGN

Международная олимпиада по английскому языку «Big Ben» для учеников 5-11 классов и СПО. Примеры заданий

Influences of the Corded Ware Culture in the Belarusian Lakeland (on the Ground of the Kryvina Peat-Bog Microregion)

Funerary Ara from Heraclea

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ПІСЬМОВАГА ДЫСКУРСУ

Q-switched erbium-doped fibre laser based on molybdenum disulfide and tungsten disulfide as saturable absorbers

МИНИСТЕРСТВО НА ОБРАЗОВАНИЕТО, МЛАДЕЖТА И НАУКАТА ЦЕНТЪР ЗА КОНТРОЛ И ОЦЕНКА НА КАЧЕСТВОТО НА УЧИЛИЩНОТО ОБРАЗОВАНИЕ

Tena Sijakova-Ivanova, Vojo Mircovski

The History of the Private Life of Maria (Lupu) Radziwiłł Reflected in the Images of the Epoch

Упатство за користење дигитални сертификати во Microsoft Outlook 2007

A LATE NEOLITHIC BURIAL FROM THE DRAZDY 12 SITE IN THE UPPER NEMAN REGION (WESTERN BELARUS)

THE TRACIAN TUMULUS AT OPALCHENETZ 80 YEARS LATER

To See and To Be Seen Scopus Workshop for Journal Editors

How to use potassium permanganate soaks

THE REPRESENTATION OF THE INFLUENCE OF THE BRITISH IMPERIALISM TOWARDS INDIAN SOCIETY IN RUDYARD KIPLING S KIM

Английский язык 7 класс. Инструкция по выполнению заданий. Section I. Grammar

Red Yellow Blue: Colors In Art By Silke Vry READ ONLINE

Купить Мокасины Tamaris из каталога Lamoda - бренд Tamaris Posted by MakApeweerse /05/25 18:34

Издаваштво монографских публикација Српске православне цркве у периоду од до године* теме и поруке

Категоризација научних часописа:

Упатство за дигитално потпишување на прилог во Microsoft Word (.docx) и Adobe Acrobat (.pdf)

І СЕМЕСТР DAY IN, DAY OUT. UNIT 1. Ex.4,5,6 Present Simple WB Ex.1 p.10 Ex.1 p Ex.1,2 p Ex.7 p.11 make notes

Информације из области медицинских наука доступне истраживачима. Сања Антонић Универзитетска библиотека Светозар Марковић

Coach zebra purse. 03/17/2018 Tarak mehta sex storys /18/2018. Icd 10 code for neuropathy legs 03/19/2018

"A dentist could save more than $40,000 worth of time in one year by changing from a typical halogen curing light to а РАС light.

Мехенди:мода или дань традиции

CONTENTS PAGE. Why Design & Arts College? 5 What we offer 6 Graphic Design 8 Fashion 10 Makeup Design 14 What to do next! 16


MEDIA KIT 2017 FIRST MEDI A GR OUP

A Q-switched fibre laser operating in the 2 mu m region based on nonlinear polarization rotation technique

LESSON PLAN Ina Loginova and Kristina Rasiukiene, Liudvikas Stulpinas Progymnasium, Lithuania

"Службени гласник РС", бр. 37/91, 53/93, 67/93, 48/94, 135/2004, 101/2005 З А К О Н О ИЗДАВАЊУ ПУБЛИКАЦИЈА I. ОПШТЕ ОДРЕДБЕ. Члан 1.

УДК (075) ББК 81.2Англ-9 К 41. Дизайн обложки Д.А. Бобешко. Печатается с разрешения литературных агентств he Lots Agency и Andrew Nurnberg.

Archaeological Survey in the Surroundings of Kayrit (South Uzbekistan), Preliminary Report for Season 2015

ВАЖНО И НЕВАЖНО У ДРАМИ ПРОТУВЕ ПИЈУ ЧАЈ ДРАГОСЛАВА МИХАИЛОВИЋА

S. Nikolić, A. Raičković, Prosopomorphic Vessels from Moesia Superior PROSOPOMORPHIC VESSELS FROM MOESIA SUPERIOR 1

THICKNESS OF THE SKIN AND ITS LAYERS AT DEGERESS SHEEP OF VARIOUS STRIPES

ИЗ ДОБРИЛОВЕ ДРАГУЉАРНИЦЕ

КОСОВСКИ МОТИВИ У ДРАМСКОМ СТВАРАЛАШТВУ МАТИЈЕ БАНА ИЗМЕЂУ НАРОДНЕ КЊИЖЕВНОСТИ, РЕЛИГИЈЕ И ПОЛИТИКЕ

Фебруар УПУТСТВО - ФОРМАТИ ЕЛЕКТРОНСКИХ ДОКУМЕНАТА ТЕХНИЧКЕ ДОКУМЕНТАЦИЈЕ И ЊИХОВО ДОСТАВЉАЊЕ У ЦЕОП-у

EXHIBITORS BY PRODUCT SECTORS (2017/2018 COMPARISON)

ПРАВО ГРАЂЕЊА. Др Раденко Јотановић, * Доцент Правног факултета, Универзитет у Бањој Луци

Одговори на питања потенцијалних понуђача:

Купить Худи Desigual из каталога Lamoda - бренд Desigual Posted by MakApeweerse /05/25 17:32

CHARACTERISTICS OF «FAST FASHION» CONCEPT IN FASHION INDUSTRY

(НЕ)МОГУЋНОСТ РАСПОЛАГАЊА ПРАВОМ НА ЗАКОНСКО ИЗДРЖАВАЊЕ

SAVAGE BUSINESS The Economy of the Tyle State

Homemade no rinse body wash

Laser Scalpel. Viktor M. Spivak, Vladislav Y. Khaskin, Mikhay S. Tirshu

1Glossy. Brand Achievments. readership per month. website views per month. website unique users per month. Social networks follower

International Journal of Modern Trends in Engineering and Research. Effects of Jute Fiber on Compaction Test

VTERE FELIX BELT SETS ON THE TERRITORY OF VIMINACIUM

ВАЉЕВСКА ЕПИСКОПИЈА У ИЗВЕШТЕНИЈУ" Ш1735. ГОДИНЕ

SYRENKA TATTOOS. Personal Interpretations of Warsaw s Symbol. [Received 23rd February 2018, accepted 15th May 2018, DOI: /shima.12.2.

НЕПРАВИЧНЕ УГОВОРНЕ ОДРЕДБЕ НА ПРИМЕРУ ЈЕДНОГ УГОВОРА 1

Иностранный язык (Английский язык)

ПОТРОШАЧ У ПРАВУ ОСИГУРАЊА

SEVEN FINDS OF SIXTEENTH- TO TWENTIETH- CENTURY COINS

ПРАВИЛНИК О ПУБЛИКОВАЊУ НАУЧНИХ ПУБЛИКАЦИЈА ОБЈАВЉЕН У СЛУЖБЕНОМ ГЛАСНИКУ РЕПУБЛИКЕ СРПСКЕ БРОЈ 77/10, ДАНА

SMART WALLET A Wallet which follows you

Предмет: Захтев за заштиту колективног интереса потрошача

Спасителни археологически разкопки по трасето на железопътната линия Пловдив-Свиленград през 2004 г.

SPORT COLLECTION -> SPORT COLLECTION: SPORT Grey/Green SIZE 41-46; SPORT Grey/Orange SIZE 41-46; SPORT White/Black

ХЕРОЈСКО ИМЕ АНТИЛОХ КАО ЛИЧНО ИМЕ КОД ХЕЛЕНА

SUBORBITAL FAT PROTRUSION OF THE LOWER EYELIDS. Tudzarova-Gjorgova S., Dzokic G., Gjorgievska J., Trencev V., Naceska A., Peev I.

Нема Цели на предметната програма (компетенции): Цел на предметот е студентот да се запознае основните концепти на 10

THE RISE OF SINN FÉIN

Ауторска права, отворени приступ и бесплатне информације доступне. у Србији

Study on the Dispersity of Black Water-based Covering Ink WANG Dandan a, HUANG Beiqing b, WEI Xianfu c, LIU Jianghao d and LIU Shuang e

Mechanical Engineering in Ancient Egypt: Part VI: Jewellery Industry (Royal crowns and Headdresses from 19 th to 30 th. Dynasties) Galal Ali Hassaan

The Cantonments Act, 2006

Letters From My Windmill (French Edition) READ ONLINE

Pharmacy Hours of opening and Rota Services information for:

Организација часа анализе практичног предавања из студијског предмета Mетодика наставе физичког васпитања

Pharmacy Hours of opening and Rota Services information for:

If searching for a book Younger Next Month: Anti-Aging Guide For Women, Look Younger This Year With Secret Anti-Aging Skin Care Tips And Anti Aging

Pharmacy Hours of opening and Rota Services information for:

Pharmacy Hours of opening and Rota Services information for:

Pharmacy Hours of opening and Rota Services information for:

Totemism, Tattoo And Fetishism As Forms Of Sign Language By Gerald Massey

Life Science Journal 2015;12(3s) A survey on knowledge about care label on garments by Residents in Egypt

ЗАКОН ЗА ИЗДАВАЧКАТА ДЕЈНОСТ

PREFERENCE-BASED ANALYSIS OF BLACK PLASTIC FRAME GLASSES

Color Arrangement in the Pastoral Style Fashion Design

Queens Of Georgian Britain

The Thracians and Their Neighbours in Antiquity

Transcription:

ISBN 978-9955-12-958-5 (ONLINE) ISBN 978-9955-12-959-2 ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ВАЛЬНЫХ СОЙМАХ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVI ст.: ПАРТЫКУЛЯРНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ УЛАДЗІМІР ПАДАЛІНСКІ Анатацыя: У артыкуле разглядаюцца партыкулярныя тэндэнцыі ў дзейнасці прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай. Робіцца выснова, што парламенцкая сістэма дзяржавы не была цалкам уніфікавана, і дэлегацыя ВКЛ на соймах захавала пэўную адасобленасць ад польскага боку. Гэта было выклікана сацыяльна-палітычнымі адрозненнямі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай, а таксама супярэчнасцямі паміж кіруючымі элітамі. Аднак, нягледзячы на ўсе партыкулярныя тэндэнцыі, супольны вальны сойм спрыяў інтэграцыі ўсіх суб ектаў Рэчы Паспалітай. Ключавыя словы: вальны сойм, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, партыкулярызм, прадстаўніцтва. THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA REPRESENTATIVES ACTIVITY ON THE GENERAL DIETS OF THE POLISH- LITHUANIAN COMMONWEALTH AT THE END OF THE 16 TH CENTURY: SEPARATION TENDENCIES Abstract: Separation tendencies in the GDL representatives activity on the General Diet of the Commonwealth are considered in this article. The conclusion is made that the parliamentary system of the state was not completely unified and the GDL delegation on the Diets maintained an autonomy from the Polish side. It was due to the social and political differences between the Grand Duchy of Lithuania and the Polish Crown as well as due to the contradictions between the ruling elites. However, despite separation tendencies common General Diet promoted the integration of all subjects of the Polish-Lithuanian Commonwealth. Keywords: General Diet, the Grand Duchy of Lithuania, the Polish-Lithuanian Commonwealth, Separation, Representation.

40 Уладзімір Падалінскі У 1569 г. Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) і Карона Польская аб ядналіся ў адзіную Рэч Паспалітую. Утвараўся агульны вальны сойм, адзінай павінна была стаць і парламенцкая сістэма. Аднак поўнай ліквідацыі адметнасцяў дзяржаўнага ладу ВКЛ не адбылося. У даследаванні было пастаўлена за мэту вызначыць, якія партыкулярныя, адасобленыя тэндэнцыі праяўляліся ў дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ на вальных соймах Рэчы Паспалітай, наколькі яны былі моцнымі і ў чым палягалі іх прычыны. Адзначым, што ў дадзеным выпадку партыкулярызм разглядаецца як свядомае імкненне палітычнага народа ВКЛ у складзе супольнай дзяржавы, у тым ліку ў агульнай парламенцкай сістэме, захоўваць і абараняць свае ўласныя, асобныя інтарэсы, традыцыі, законы і інш. Безумоўна, аналізаваць дадзеныя аспекты неабходна ў кантэксце ўсіх зменаў, якія адбываліся ў структуры прадстаўнічых органаў улады Вялікага Княства ў першыя дзесяцігоддзі пасля заключэння Люблінскай уніі. Паводле ўмоў уніі, Вялікае Княства і Карона станавіліся адным непадзельным і неадрозным целам, а таксама не рознай, але адной супольнай Рэччу Паспалітай, якая з дзьвюх дзяржаў і народаў у адзін народ злучылася і знітавалася (Volumina Constitutionum, 2005: 235). Скліканне асобных соймаў забаранялася, і на ўтвораным супольным вальным сойме Рэчы Паспалітай усе пытанні літвінам і палякам 1 неабходна было вырашаць разам. Аднак у канцы XVI ст. у межах інстытута вальнага сойма захоўваліся адасобленыя формы дзейнасці прадстаўнікоў ВКЛ. Неаднаразова земскія паслы Вялікага Княства падавалі на разгляд каралю, сенату і пасольскай ізбе асобныя ад кароннага боку петыцыі і артыкулы (напр., соймы 1569, 1579/80, 1585, 1590, 1597, 1598 гг.), якія датычылі як агульнадзяржаўных, так і рэгіянальных спраў. Больш таго, соймы 1569, 1597 і 1598 гг. паказваюць, што кароль і вялікі князь даваў і асобныя адказы на такія абасобленыя просьбы станаў ВКЛ. Часам нават праз адпаведных ураднікаў Вялікага Княства. Так, на сойме 1597 г. падканцлер Кароны Ян Тарноўскі агучыў каралеўскі адказ на пастулаты каронных паслоў, а канцлер ВКЛ Леў Сапега на асобныя пастулаты земскіх паслоў Вялікага Княства (Barwiński, 1907: 117). Па-сутнасці гэта яскрава падкрэслівала асобны статус дэлегацыі ВКЛ на вальным сойме Рэчы Паспалітай. Даволі частай была практыка правядзення ў час соймаў асобных ад палякаў нарадаў земскіх паслоў ВКЛ, часам, разам з сенатарамі (напр., соймы 1569, 1570?, 1590, 1590/91, 1596, 1597 гг.). У канцы XVI ст. аформілася яшчэ адна тэндэнцыя, якая даволі выразна падкрэслівала асаблівае 1 Тэрміны літвіны і палякі выкарыстоўваюцца не ў этнічным, а ў палітычным значэнні, г.зн. абывацелі ВКЛ і Кароны адпаведна. ДРУГІ МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013)

Дзейнасць прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага... 41 месца велікакняскіх прадстаўнікоў на супольным сойме. Па традыцыі пасяджэнні сойма заканчваліся пасля адмысловай развітальнай прамовы, якую перад каралём і сенатам ад імя ўсіх земскіх паслоў агучваў маршалак пасольскай ізбы. Аднак ужо з 1580-х гг. фіксуюцца асобныя развітальныя прамовы, агучаныя толькі ад імя земскіх паслоў ВКЛ. Так, у апошні дзень сойма 1585 г. пасля развітальнай прамовы пасольскага маршалка паляка Станіслава Пенкаслаўскага да Стэфана Баторыя ад імя земскіх паслоў ВКЛ з заключным словам звярнуўся віленскі войскі Ян Абрамовіч (Czuczyński, 1901: 286). На сойме 1596 г. каралеўскі сакратар Ян Чыж чинилъ речъ до его королевское милости именемъ всихъ пословъ Великого Князьства Литовского (Лаппо, 1917: 128), а напрыканцы сойма 1597 г. ад імя велікакняскіх паслоў выступіў каралеўскі сакратар Гальяш Пельгрымоўскі (Barwiński, 1907: 119). Пра пэўны асобны статус дэлегацыі ВКЛ сведчыць частая практыка ўнясення пратэстацый ад усіх прадстаўнікоў Вялікага Княства (напр., соймы 1576, 1581, 1590, 1590/91, 1595, 1596, 1597 гг.) на тыя ці іншыя рашэнні сойма. Менавіта ў канцы XVI ст. з яўляецца традыцыя адасабляць соймавыя канстытуцыі, якія датычылі выключна спраў ВКЛ, у асобны раздзел. Канстытуцыі вальнага сойма 1590 г. упершыню ўтрымлівалі спецыяльны раздзел Справы Вялікага Княства Літоўскага (Volumina Constitutionum, 2008: 154 156; гл. таксама: Wisner, 2001: 59). Адбывалася і эвалюцыя парламенцкай сістэмы ВКЛ. З явіліся новыя прадстаўнічыя інстытуты: Галоўны соймік (1576 г.), дэпутацкія (1582 г.) і рэляцыйныя (пасоймавы) (1588 г.) соймікі (Статут, 1989: 117, 536; Rachuba, 2002: 152 166, 194 202, 208). У апошняй трэці XVI ст. на соймах літвіны абмяркоўвалі разам з палякамі пытанні агульнадзяржаўнага значэння, у той жа час абмяжоўвалі ўдзел кароннага боку ў вырашэнні ўнутраных спраў ВКЛ і самі імкнуліся не ўмешвацца ў абмеркаванне праблем, датычных выключна Польшчы. Разгляд некаторых спраў, у прыватнасці рэформу судовай сістэмы і, асабліва, распрацоўку новага Статута, прадстаўнікі ВКЛ увогуле імкнуліся вынесці за межы сойма. Уся праца над Статутам праходзіла на сойміках і з ездах Вялікага Княства, а для супольнага сойма адводзілася толькі роля зацвярджэння ўжо прынятых рашэнняў. Як выразна заяўляла ў 1590 г. шляхта на сойміку Ашмянскага павета, панове поляци ничого до нашых прав не мають и поправа их не им, але нам належить (Instrukcja sejmiku oszmiańskiego na sejm, 1590: 7; гл. таксама: Лойка, 2002: 73). Такое імкненне палітычнага народа ВКЛ абмежаваць удзел каронных партнёраў у абмеркаванні і вырашэнні ўнутраных спраў Вялікага Княства было, на нашу думку, адной з прычын узнікнення Раздзел 1. Вялікае Княства Літоўскае: этнічнасць,палітыка міжнародныя адносіны ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе

42 Уладзімір Падалінскі ў час панавання Стэфана Баторыя новага прадстаўнічага органа Галоўнага з езда ВКЛ. Гэты інстытут улады, у адрозненні ад Галоўнага сойміка, увогуле не быў прапісаны ў прававых актах Рэчы Паспалітай. Тым не менш, на Галоўных з ездах канца XVI ст. абмяркоўвалася ўхваленне падаткаў, рэформа судовай сістэмы, скліканне паспалітага рушання, знешняя палітыка, г.зн. праблематыка, якая непасрэдна адносілася да кампетэнцыі вальнага сойма. Перанос разгляду такіх спраў з агульнадзяржаўнага сойма на партыкулярныя соймікі і з езды, безумоўна, паступова зніжаў эфектыўнасць і аўтарытэт гэтага галоўнага інстытута ўлады (Czapliński, 1977: 97 98; Opaliński, 2001: 101 118). Таксама адразу трэба агаварыцца, што на ўзнікненне Галоўнага з езда значна паўплывалі і інтарэсы караля і вялікага князя. Такім чынам, сацыяльна-палітычныя адрозненні паміж ВКЛ і Каронай, супярэчнасці паміж элітамі Рэчы Паспалітай не дазволілі цалкам уніфікаваць парламенцкую сістэму дзяржавы. Дэлегацыя ВКЛ на супольных вальных соймах захоўвала пэўную адасобленасць ад польскага боку. Палітычны народ ВКЛ быў адназначна ўпэўнены, што Вялікае Княства ў складзе Рэчы Паспалітай мае ва ўсім роўны статус з Каронай, і імкнуўся гэты статус захаваць і ўмацаваць. І супольны сойм даваў магчымасць шляхце ВКЛ абараняць свае асобныя, мясцовыя правы і інтарэсы, захоўваць свой асаблівы статус паловы Рэчы Паспалітай. Акрамя таго ў апошняй трэці XVI ст. вальны сойм заставаўся для шляхты важнейшым органам дзяржаўнай улады, на якім вырашаліся самыя актуальныя праблемы. Палітычны народ ВКЛ успрымаў рашэнні, зацверджаныя на супольным сойме, легітымнымі і непарушнымі. Менавіта такое ўспрыманне сойма было адным з фактараў, які, прынамсі, да сярэдзіны XVII ст. забяспечваў унутраную трываласць Рэчы Паспалітай і ліквідаваў глебу для сепаратызму ў шырокіх колах велікакняскай шляхты. Нягледзячы на ўсе партыкулярныя тэндэнцыі, утварэнне і дзейнасць супольнага сойма Рэчы Паспалітай значна паскарала працэсы інтэграцыі Вялікага Княства і Кароны фактычна ва ўсіх сферах жыцця. Бібліяграфія 1. Лаппо, Иван (1917). «Люблинская уния и третий Литовский статут», Журнал Министерства народного просвещения, 69 (5): 89 150. 2. Лойка, Павел (2002). Шляхта беларускіх зямель у грамадскапалітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI першай трэці XVII ст. Мінск: БДУ. ДРУГІ МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Працоўныя матэрыялы. Том 2 (2013)

Дзейнасць прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага... 43 3. Шамякін, Іван, рэд. (1989). Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. Мінск: БелСЭ. 4. Barwiński, E., wyd. (1907). Dyaryusze sejmowe roku 1597. W dodatkach: akta sejmikowe i inne odnoszące się do tego sejmu. Kraków: Nakł. Akademii Umiejętności. 5. Czapliński, Władysław (1977). Autorytet państwa i jego organów w oczach szlachty w XVI i XVII w., Zeszyty Naukowe KUL, R. 20: 79 80 (3 4): 87 98. 6. Czuczyński, A., wyd. (1901). Dyaryusze sejmowe roku 1585. W dodatkach: Ułamki dyaryusza sejmowego roku 1582, akta sejmikowe i inne akta odnoszące się do sejmu 1585 r. Kraków: Nakł. Akademii Umiejętności. 7. Instrukcja sejmiku oszmiańskiego na sejm, 1590. Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie, AR, dz. II, nr. 242. 8. Opaliński, Edward (2001). Sejm srebrnego wieku (1587 1652). Między głosowaniem większościowym a liberum veto. Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe. 9. Rachuba, Andrzej (2002). Wielkie Księstwo Litewskie w sys temie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569 1763. War sza wa: Wydawnictwo Sejmowe. 10. Volumina Constitutionum (2005). T. II (1550 1609), vol. 1 (1550 1585). Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe. 11. Volumina Constitutionum (2008). T. II (1550 1609), vol. 2 (1587 1609). Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe. 12. Wisner, Henryk (2001). Najjaśniejsza Rzeczpospolita. Szkice z czasów Zygmunta III i Władysława IV Wazy. Warszawa: Neriton. Wyd. II. Раздзел 1. Вялікае Княства Літоўскае: этнічнасць,палітыка міжнародныя адносіны ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе