ПАЧАТАК ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ГОРАДА: НА ПРЫКЛАДЗЕ «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Я.» E. TIŠKEVIČIAUS

Similar documents
А. П. ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

В. І. Гаўрыленка Мінск ВОБРАЗ ГЕРОЯ Ў ЛІРЫЦЫ КАХАННЯ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

Belarusian national costume Беларускі нацыянальны касцюм

ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ВАЛЬНЫХ СОЙМАХ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVI ст.: ПАРТЫКУЛЯРНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

Драматургія А. Дзялендзіка

«МОЛІМ ПРАЯВІЦЬ МІЛАСЭРНАСЦЬ»: ЛЁС СЯБРОЎ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ТАВАРЫСТВА ПІНСКАГА ПАВЕТА Ў 1840-я гг.

Этнакультурная спецыфіка Беларускага Падзвіння ў дыяхронным і сінхронным вымярэннях УДК

2015 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A УДК /04/4/(476)«15/17»

Т.Г. БАРЫЧЭЎСКАЯ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)

Аб ектыўна і нефармальна

КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ, 18, чэрвень 2017 ISSN Наталія Баркар: Актыўнасць вэб-часопіса «Культура, Нацыя» ў гг.

ЛЯСНАЯ ТАПАНІМІКА Ў ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД ЯСЕЛЬДЗЯ. V. M. Bosak 1, A. A. Bosak 2 FOREST LEXOCON IN SUBDIALECTS OF VERKHNYAYE NADYASELDZE

УНІВЕРСАЛЬНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНА-АДМЕТНАЕ Ў МАЛІТОЎНЫМ ТЭКСЦЕ (НА МАТЭРЫЯЛЕ МАЛІТВАЎ «ОЙЧА НАШ» І «LORD'S PRAYER» НА БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ)

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ПІСЬМОВАГА ДЫСКУРСУ

Erbaum. Display Type Family

Международная олимпиада по английскому языку «Big Ben» для учеников 5-11 классов и СПО. Примеры заданий

CHARACTERISTICS OF «FAST FASHION» CONCEPT IN FASHION INDUSTRY

Homemade no rinse body wash

MEDIA KIT 2017 FIRST MEDI A GR OUP

Q-switched erbium-doped fibre laser based on molybdenum disulfide and tungsten disulfide as saturable absorbers

Jumbo braid bun jumbo Braid Braid Braid Braid

Kipling handbags for teens

Tena Sijakova-Ivanova, Vojo Mircovski

CONTENTS PAGE. Why Design & Arts College? 5 What we offer 6 Graphic Design 8 Fashion 10 Makeup Design 14 What to do next! 16

Купить Мокасины Tamaris из каталога Lamoda - бренд Tamaris Posted by MakApeweerse /05/25 18:34

Мехенди:мода или дань традиции

Dermalex acne acne acne Dermalex Acne Dermalex Dermalex

УДК (075) ББК 81.2Англ-9 К 41. Дизайн обложки Д.А. Бобешко. Печатается с разрешения литературных агентств he Lots Agency и Andrew Nurnberg.

A study of Xiongnu tombs

Funerary Ara from Heraclea

THE TRACIAN TUMULUS AT OPALCHENETZ 80 YEARS LATER

Упатство за користење дигитални сертификати во Microsoft Outlook 2007

A LATE NEOLITHIC BURIAL FROM THE DRAZDY 12 SITE IN THE UPPER NEMAN REGION (WESTERN BELARUS)

Influences of the Corded Ware Culture in the Belarusian Lakeland (on the Ground of the Kryvina Peat-Bog Microregion)

"A dentist could save more than $40,000 worth of time in one year by changing from a typical halogen curing light to а РАС light.

Christie romero Christie Christie Christie ROMERO

The Thracians and Their Neighbours in Antiquity

Archaeological Survey in the Surroundings of Kayrit (South Uzbekistan), Preliminary Report for Season 2015

Упатство за дигитално потпишување на прилог во Microsoft Word (.docx) и Adobe Acrobat (.pdf)

Купить Худи Desigual из каталога Lamoda - бренд Desigual Posted by MakApeweerse /05/25 17:32

Fake coach purses for sale

THICKNESS OF THE SKIN AND ITS LAYERS AT DEGERESS SHEEP OF VARIOUS STRIPES

To See and To Be Seen Scopus Workshop for Journal Editors

2015 October 21-24, Crocus Expo


BIG PILOT S WATCH BIG DATE

How to use potassium permanganate soaks

Иностранный язык (Английский язык)

A Q-switched fibre laser operating in the 2 mu m region based on nonlinear polarization rotation technique

Following tradition. Attika Izmaylova PhD in History. National costume of Azerbaijanis. 20

Министерство образования Республики Беларусь. Учреждение образования «Барановичский государственный университет» О. В. Романович, Т. А.

The History of the Private Life of Maria (Lupu) Radziwiłł Reflected in the Images of the Epoch

SPORT COLLECTION -> SPORT COLLECTION: SPORT Grey/Green SIZE 41-46; SPORT Grey/Orange SIZE 41-46; SPORT White/Black

Английский язык 7 класс. Инструкция по выполнению заданий. Section I. Grammar

Информације из области медицинских наука доступне истраживачима. Сања Антонић Универзитетска библиотека Светозар Марковић

МEШОВИТА ГРАЂА, књ. XXXIII стр MISCELLANEA, vol. XXXIII pp УДК : 314.1(497.11):94(560) 1477 (093)

1Glossy. Brand Achievments. readership per month. website views per month. website unique users per month. Social networks follower

BURIAL RITE ALONG THE BULGARIAN BLACK SEA COAST DURING THE LATE ANTIQUITY

ПРАВО ГРАЂЕЊА. Др Раденко Јотановић, * Доцент Правног факултета, Универзитет у Бањој Луци

THE ARCHAEOLOGICAL SITE OF SHENGAVIT: AN ANCIENT TOWN IN THE ARMENIAN HIGHLAND

ПОТРОШАЧ У ПРАВУ ОСИГУРАЊА

(НЕ)МОГУЋНОСТ РАСПОЛАГАЊА ПРАВОМ НА ЗАКОНСКО ИЗДРЖАВАЊЕ

Ulug-depe and the transition period from Bronze Age to Iron Age in Central Asia. A tribute to V.I. Sarianidi

DA VINCI AUTOMATIC OPERATING INSTRUCTIONS PETUNJUK PENGGUNAAN ИНСТРУКЦИЯ ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ КЕРІВНИЦТВО З ВИКОРИСТАННЯ NÁVOD K OBSLUZE REFERENCE 3581

Berlingske Sans Round

Berlingske Typewriter

SUITE #312 - YVEL SUITE #314 - GREUBEL FORSEY LA CHAUX-DE-FONDS SWITZERLAND SUITE #317 - FABERGÉ LONDON SUITE #327 - LYDIA COURTEILLE PARIS

Ауторска права, отворени приступ и бесплатне информације доступне. у Србији

ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЛИТЕРАТУРА. Психология

МИНИСТЕРСТВО НА ОБРАЗОВАНИЕТО, МЛАДЕЖТА И НАУКАТА ЦЕНТЪР ЗА КОНТРОЛ И ОЦЕНКА НА КАЧЕСТВОТО НА УЧИЛИЩНОТО ОБРАЗОВАНИЕ

Категоризација научних часописа:

НЕПРАВИЧНЕ УГОВОРНЕ ОДРЕДБЕ НА ПРИМЕРУ ЈЕДНОГ УГОВОРА 1

ВАЉЕВСКА ЕПИСКОПИЈА У ИЗВЕШТЕНИЈУ" Ш1735. ГОДИНЕ

І СЕМЕСТР DAY IN, DAY OUT. UNIT 1. Ex.4,5,6 Present Simple WB Ex.1 p.10 Ex.1 p Ex.1,2 p Ex.7 p.11 make notes

Inventory. Acc Edinburgh Festival Society

A GROUP OF LATE COMB WARE FROM THE KARELIAN ISTHMUS

Joseph Bancroft and Sons Company, Miss America collection

The Use of Wood at the Zamostje 2 Site

ISSN онлайн СПИСАНИЕ ЗА ТЕКСТИЛ, ОБЛЕКЛO, КOЖИ И ТЕХНOЛОГИИ. online tok-bg.org

MATERIAL SAFETY DATA SHEET

ВАЖНО И НЕВАЖНО У ДРАМИ ПРОТУВЕ ПИЈУ ЧАЈ ДРАГОСЛАВА МИХАИЛОВИЋА

Berlingske Slab Display

INVESTIGATION OF CONNECTIONS BETWEEN SILHOUETTES AND COLORS IN FASHION DESIGN

Our mission: printed edition САЛОН salon.com.ua interior design contest «САЛОН Design Awards»: public spaces and «САЛОН Design Awards»: private spaces

EXHIBITORS BY PRODUCT SECTORS (2017/2018 COMPARISON)

Купить Кроссовки Balex из каталога Lamoda - бренд Balex Posted by MakApeweerse /05/24 14:01

DEMO_Test A PART 1. For questions 1-5, match the words (A-E) to the pictures (1-7). A Bus B Rocket C Plane D Liner E Train

3D Body Scanning Technology for Virtual Design of System "Body-Clothes"

Shopping. Министерство образования Республики Беларусь Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины"

ПРЕВОЗНЕ ИСПРАВЕ 1. Оригинални научни рад : Др Душанка Ђурђев, редовни професор Правног факултета у Новом Саду

"Службени гласник РС", бр. 37/91, 53/93, 67/93, 48/94, 135/2004, 101/2005 З А К О Н О ИЗДАВАЊУ ПУБЛИКАЦИЈА I. ОПШТЕ ОДРЕДБЕ. Члан 1.

MEDIEVAL SETTLEMENT ON THE SITE OF CRVENKA NEAR VRŠAC

ХЕРОЈСКО ИМЕ АНТИЛОХ КАО ЛИЧНО ИМЕ КОД ХЕЛЕНА

METHODICAL TEACHING BOOK ON ENGLISH LANGUAGE FOR STUDENTS OF LIGHT INDUSTRY FACULTY

Фебруар УПУТСТВО - ФОРМАТИ ЕЛЕКТРОНСКИХ ДОКУМЕНАТА ТЕХНИЧКЕ ДОКУМЕНТАЦИЈЕ И ЊИХОВО ДОСТАВЉАЊЕ У ЦЕОП-у

SUBORBITAL FAT PROTRUSION OF THE LOWER EYELIDS. Tudzarova-Gjorgova S., Dzokic G., Gjorgievska J., Trencev V., Naceska A., Peev I.

Издаваштво монографских публикација Српске православне цркве у периоду од до године* теме и поруке

Спасителни археологически разкопки по трасето на железопътната линия Пловдив-Свиленград през 2004 г.


james r. moder 94754S22 Crystal: IMPERIAL TM (-22) (pictured), E 25 (16+8+1) x 60w h46 (117cm) xv54 (137cm) Finish: Silver (S) or Gold Lustre (GL).

Transcription:

А. Г. КАВАЛЕНЯ ПАЧАТАК ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ГОРАДА: НА ПРЫКЛАДЗЕ «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Я. ТЫШКЕВІЧА / ISTORINĘ IR ETNOGRAFINĘ MIESTO TYRIMUS: DĖL PAVYZDYS «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO...» E. TIŠKEVIČIAUS A. KAVALENYA THE BEGINING OF HISTORICAL AND ETHNOGRAPHIC URBAN STUDIES ON THE EXAMPLE OF «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Y. TYSHKEVICH The author of the article indicates that the monograph by Y. Tyshkevich is one of the first patterns for outlook of the city in the 19 th century. The description based on statistical and archival documents on ethnography, folklore, toponymy, and linguistics. The monograph «The Discription of the Borisov Povet» by Y. Tyshkevich was the basis for complex analysis the Bаrysau city, its history, development, the description of the style, traditions, occupations of the citizens. This approach requires an understanding of the relationship of the processes occurring in the city, society and culture. У XIX ст. у Беларусі прыкметна актывізавалася дзейнасць па вывучэнні духоўнай і матэрыяльнай культуры пэўных рэгіѐнаў края. У гэты час, 1817 г., у Варшаве друкуецца праца Яўстаха Тышкевіча, прысвечаная гісторыі і этнаграфіі Барысава і Барысаўскага павета «Opisanie powiatu Borysowskiego». Над кнігай таксама працавалі Канстанцін Буліч, Язэп Багдановіч, Язэп Бяліцкі, рэдактар і публіцыст Антон Марціноўскі, літограф і ілюстратар Язэп Азямблоўскі, археолаг, які склаў статыстыч нае апісанне павета, Леў Пятроўскі [2]. Пры гэтым К. Тышкевіч у лісце да Плацыда Янкоўскага падкрэсліваў, што асноўным аўтарам кнігі быў яго брат: «Брат Яўстах напісаў для статыстычнага камітэта гісторыю горада і цэлага Барысаўскага павета, якая хутка павінна з явіцца ў друку» [1, с. 47]. Большасць старажытных гарадоў Беларусі будавалася дзеля бяспекі і абароны паселішчаў, у сувязі з гэтым яны мелі гарадскія ўмацаванні, крэпасці і замкі. «Пачатак гісторыі гарадоў амаль заўсѐды аднолькавы, адзначаў Я. Тышкевіч. Спачатку гэта былі маленькія крэпасці, абведзеныя валамі і каналамі, у якіх жылі людзі і якія ахоўвалі іх ад нападу мацнейшых ворагаў. Па меры павелічэння колькасці жыхароў селішчы пашыраліся і

ператвараліся ў гарады» [3, с. 120]. У сѐняшнім успрыманні паняцце «горад» гэта сацыяльна прыстасаваная частка прыроднай прасторы, з жыццѐвай прасторай чалавека і прасторай культуры. У гэтай шматузроўневай структуры кожны чалавек мае сваѐ ўспрыманне горада. Малы горад раней можна было ўвесь аглядзець з якой-небудзь адной кропкі. Уражанне доўга захоўвалася ў памяці як шчымлівы напамін. Я. Тышкевіч апісваў Барысаў так: «З поўначы горад закрывае ўзгорак. З усходу блізка растуць лясы, якія робяць яго нябачным здалѐк. Толькі з поўдня, з вышыні Мінскага гасцінца, на яго адкрываецца выдатны від. Прыезджы бачыць перад сабой стуленае драўлянае мястэчка, якое бялее дымавымі трубамі і каменным касцѐлам» [3, c. 29]. Раздзел кнігі «Гістарычныя звесткі» прысвечаны гістарычнай даведцы аб горадзе і павеце, яго геаграфічнаму стано вішчу, клімату. «Барысаў, павятовы горад Мінскай губерні, які знаходзіцца ў 10,5 мілях ад Мінску, на 53 14', 46'' паўночнай шыраты, 46, 16' і 14'' геаграфічнай даўжыні» [3, c. 29]. Таксама прыводзяцца статыстычныя даныя, якія характарызавалі жыхароў, гарадскія даходы, пабудовы. Наконт першага летапіснага ўпамінання Барысава згоды паміж гісторыкамі не было. Я. Тышкевіч прыводзіць у кнізе розныя погляды. Цытуе М. Стрыйкоўскага, першага гісторыѐграфа ВКЛ: «Барыс Гінвілавіч, полацкі князь, адзначыў сваю мяжу каменем, пакладзеным у раку Дзвіну». На ім быў надпіс: «Вырашыў знакам узмацніць межы паміж Літвой і Полацкім княствам». І пабудаваў замак і горад на рацэ Бярэзіне ад свайго імя і назваў яго Барысавам [3, c. 33]. Існавалі і іншыя версіі пра паходжанне горада. Некаторыя даследчыкі лічылі, што ѐн мог быць заснаваны ў 1102 г. Барысам Усяславічам, старэйшым сынам легендарнага князя Усяслава Брачыславіча па мянушцы Чарадзей. Тышкевіч пагадзіўся з летапісцамі, што ўпершыню Барысаў згадваецца ў старажытнарускім Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1128 г., дзе гаворыцца пра паход дружыны чарнігаўскага князя ў Полацкую зямлю «на крывічоў» [3, c. 35]. Умацаванне знешніх гандлѐвых сувязей спрыяла росту і росквіту гарадоў. Галоўным фактарам у час выбару месца для будаўніцтва Барысава стала зручнае геаграфічнае становішча: Бярэзіна з яўлялася адгалінаваннем воднага шляху «з вараг у грэкі», злучала Балтыйскае і Чорнае моры. Акрамя таго, побач праходзілі дарога з

Кіеўскай Русі ў Полацкае княства крывічоў і паўночная мяжа з Тураўскім княствам дрыгавічоў. Па словах Я. Тышкевіча, «Барысаў, як пагранічны горад дзвюх дзяржаў, ніколі асобнага быту ані жыцця не меў: служыў толькі шчытом то аднаму, то другому. Як горад пагранічны, замацаваны на дарозе, быў сведкам вайсковых дзеянняў, не раз быў полем бітваў і месцам знаходжання войска князѐў і каралѐў» [3, c. 36]. Апісваючы Барысаў, Тышкевіч адзначаў, што ѐн быў стандартным павятовым горадам тых часоў: умацаваны дзяцінец-град, вакол якога знаходзіўся гандлѐва-рамесны пасад. Стратэгічнае месцаванне Барысава, што стаяў на скрыжаванні сухапутнага і воднага шляхоў, абумовіла яго далейшы лѐс. «Уздоўж правага берага ракі бялее ад ветразей гандлѐвая прыстань. Часцей прыстань запоўнена байдакамі і людзьмі, якія выносяць з судна тавары для пакупнікоў» [3, c. 29]. Багацці Барысаўскай пушчы і прыстань на Бярэзіне спрыялі таму, што Барысаў увайшоў у лік перадавых гандлѐвых гарадоў Беларусі па аб ѐме грузаабароту і аптовых угодзяў лесу, хлеба, солі, ільну. Горад неаднаразова спусташаўся ў часы іншаземных нашэсцяў і ўнутраных звадак. Але ѐн адраджаўся, і мірнае жыццѐ працягвала ісці сваім парадкам. У XVI ст. Барысаў быў параўнальна людным горадам: налічваў 2 2,5 тыс. жыхароў (больш траціны ад усяго насельніцтва воласці). Асноўныя тэндэнцыі развіцця гарадоў Заходняй Еўропы (магдэбургскае права, цэхі) знайшлі сваѐ месца і ў гісторыі г. Барысава. У 1563 г. Барысаўская воласць была ператворана ў Барысаўскае староства. На працягу двух з паловай стагоддзяў пасаду барысаўскага старосты займалі прадстаўнікі самых шляхетных і ўплывовых магнацкіх родаў: Радзівілы, Агіньскія, Сапегі, Служкі, Хадкевічы. «Барысаўскі замак у познія гады не для абароны горада служыў, а пераходзіў у рукі старостаў і служыў месцам іх часовага пражывання і месцавання адміністрацыі» [3, c. 55]. Хвалі міграцыі каралѐў, князѐў, старостаў і простых людзей уплывалі на жыццѐ гараджан, іх традыцыйныя заняткі, навыкі, рамѐствы. Гістарычная памяць месца ўлучае тое, што людзі помняць і шануюць. У канцы XIV пачатку XV ст. Барысаў і воласць належалі вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. З імем гэтага князя звязваюць будаўніцтва так званых «вітавак» іх рэшткі ў наваколлі горада захоўваюцца і дагэтуль. Аўтар паведамляе, што

падчас вандроўкі па багністай, лясамі зарослай краіне князь быў вымушаны для сябе і свайго войска дарогі насыпаць, якія сѐння народ заве «вітальдавымі» [3, c. 37]. Барысаў у часы Тышкевіча тыповы правінцыяльны з рынкам, прыватнымі дамамі, касцѐлам, праваслаўным храмам і сінагогамі. Кожная з 12 вуліц мела сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці. Мінская, Маскоўская, Віленская, Лепельская, Полацкая атрымалі свае назвы ад гарадоў, у напрамку да якіх яны доўжацца. Таксама былі вуліцы для служак касцѐлу, вуліца, на якой знаходзіўся млын, вуліца, па якой ішлі шведы і г.д. Праца Я. Тышкевіча ўтрымлівае каштоўныя звесткі аб сацыякультурным жыцці горада Барысава. Людзі, як частка культурных рэсурсаў, фарміруюць імідж горада і выклікаюць у прыезджых асацыяцыі з дадзеным месцам. Культура выяўляецца ў паводзінах гараджан, традыцыях, талентах і ўменнях, у створаных імі архітэктурных і горадабудаўнічых формах. На думку аўтара, «мяшчане тутэйшыя не высокія і не нізкія: з добрымі фігурамі, здаровыя, але ленаватыя да працы, не клапоцяцца пра захаванне сваѐй уласнасці, у справах нескрупулѐзныя. Прычына таму вялікая колькасць заможных габрэяў. Мова, звычаі і абрады ва ўсім павеце аднолькавыя» [3, c. 115]. Стыль горада выяўляецца ў адзенні жыхароў як сродку камунікавання. «Убор мяшчан сціплы. Крой вопраткі мужчын і кабет падобны: нешырокі, з запахам да калена кажух пад пас зімой; улетку простая шэрая цѐмная кашуля з сукна, з малень кім кантам замест каўняра. Рэдка на нагах скураныя боты, часцей простыя плеценыя лапці з ліпы, вяза, лазы з папружкай вакол нагі» [3, c. 116 117]. У цэлым, як адзначаў Я. Тышкевіч, крой вопраткі і матэрыял падобныя на ўборы мяшчан Рэчы Паспалітай. Асноўнай рысай насельніцтва Барысава былі габрэі, якія трымалі ў сваіх руках гандаль, былі добрымі краўцамі, апраналі ўвесь Барысаўскі павет і навязвалі свой густ мяшчанам. «Усѐ, у чым мае патрэбу мешчанін Барысава, ѐн змушаны набываць у габрэяў, якія запаўняюць вуліцы і большую частку хат, займаюцца гандлем, рамѐствамі, промысламі» [3, c. 112]. Я. Тышкевіч лічыў, што жыхары Барысава з-за сваѐй ляноты не выкарыстоўвалі ўсе магчамасці вядзення гаспадарчай дзейнасці ў горадзе. Аўтар пісаў, што «мяшчане Барысава добрыя кавалі, шаўцы, а часцей умелыя і

выдатныя рыбакі, але ім не хапае адзінства і досведу, каб забраць у свае рукі гандлѐвую прамысловасць» [3, c. 112]. Абмалѐўваючы каларыт горада, даследчык заключае, што духоўнае жыццѐ мяшчан суадносілася з матэрыяльным. Беднасць краю, безумоўна, адбівалася на ўзроўні духоўных запатрабаванняў жыхароў, якія з пакалення ў пакаленне ўшаноўвалі памяць продкаў, іх духоўны скарб. Гэтыя выпрацаваныя стагоддзямі каштоўнасці фарміравалі ўклад жыцця ўсяго павета. «Барысаў заснаваны ў даўнія часы, але да сѐнняшняга дня не склаў цікавых фальклорных узораў: замак, пабудаваны для абароны, не натхніў жыхароў; ніхто з іх не знайшоў прадмета для аповесці, не склаў песню, гімн» [3, c. 119]. Аўтар со шкадаваннем адзначае, што Барысаўскі павет не мае сваіх мясцовых легендаў, волатаўскіх песень ці балад, а жыхары расказваюць найбольш байкі, небыліцы. Асноўныя заняткі гараджан былі звязаны з земляробчай працай. Я. Тышкевіч адзін з першых у беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі даў на прыкладзе Барысаўскага павета ўвесь гаспадарчагадавы каляндар земляроба. З дасведчанасцю этнографа аўтар падрабязна апісваў апрацоўку лѐну, уборку і захаванне гародніны (буракоў, капусты, агуркоў, рэпы, бручкі, цыбулі, морквы і інш.), да прыкладу: «Агуркі соляць у бочках рознымі спосабамі з кропам, дубовым, вішнѐвым, лаўровым лісцем. Пасля асмаленыя бочкі шчыльна закрываюць і апускаюць у ваду» [3, c. 190]. Цэлы раздзел кнігі прысвечаны апісанню гародніны і іншых раслін, якія змешчаны ў кнізе ў алфавітным парадку. Праца Я. Тышкевіча «Opisanie powiatu Borysowskiego» была высока ацэнена суайчыннікамі. І сѐння яна ўспрымаецца як выдатны набытак беларускай даследчыцкай думкі XIX ст., як пачатак комплекснага гісторыка-этнаграфічнага апісання горада. 1. Грицкевич, В. П. История музеев мира: учеб. пособие для студ. ист. фак. / В. П. Грицкевич, А. А. Гужаловский. Минск : БГУ, 2004. 282 с. 2. Каханоўскі, Г. А. Руплівец нашай старасветчыны : Яўстах Тышкевіч / Г. А. Каханоўскі, А. Г. Каханоўскі. Мінск : Навука і тэхніка, 1991. 63 с. 3. Tyszkiewicz, Hr. Eustachy. Opisanie powiatu Borysowskiego pod względem statystycznym, gospodarczym, premysłowo-handlowym / E.Tyszkiewicz. Wilno : Drukarnia Ant. Marcinowskiego, 1847. 524 s.