Драматургія А. Дзялендзіка

Similar documents
В. І. Гаўрыленка Мінск ВОБРАЗ ГЕРОЯ Ў ЛІРЫЦЫ КАХАННЯ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

А. П. ПЯТРОЎ-РУДАКОЎСКІ УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»

Этнакультурная спецыфіка Беларускага Падзвіння ў дыяхронным і сінхронным вымярэннях УДК

Т.Г. БАРЫЧЭЎСКАЯ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт)

ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАДСТАЎНІКОЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА НА ВАЛЬНЫХ СОЙМАХ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У КАНЦЫ XVI ст.: ПАРТЫКУЛЯРНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

ПАЧАТАК ГІСТОРЫКА-ЭТНАГРАФІЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ГОРАДА: НА ПРЫКЛАДЗЕ «OPISANIE POWIATU BORYSOWSKIEGO» Я.» E. TIŠKEVIČIAUS

«МОЛІМ ПРАЯВІЦЬ МІЛАСЭРНАСЦЬ»: ЛЁС СЯБРОЎ ДЭМАКРАТЫЧНАГА ТАВАРЫСТВА ПІНСКАГА ПАВЕТА Ў 1840-я гг.

Belarusian national costume Беларускі нацыянальны касцюм

2015 ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия A УДК /04/4/(476)«15/17»

Erbaum. Display Type Family

ЛЯСНАЯ ТАПАНІМІКА Ў ГАВОРКАХ ВЕРХНЯГА НАД ЯСЕЛЬДЗЯ. V. M. Bosak 1, A. A. Bosak 2 FOREST LEXOCON IN SUBDIALECTS OF VERKHNYAYE NADYASELDZE

Аб ектыўна і нефармальна

КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ, 18, чэрвень 2017 ISSN Наталія Баркар: Актыўнасць вэб-часопіса «Культура, Нацыя» ў гг.

УНІВЕРСАЛЬНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНА-АДМЕТНАЕ Ў МАЛІТОЎНЫМ ТЭКСЦЕ (НА МАТЭРЫЯЛЕ МАЛІТВАЎ «ОЙЧА НАШ» І «LORD'S PRAYER» НА БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ)

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ПІСЬМОВАГА ДЫСКУРСУ

Международная олимпиада по английскому языку «Big Ben» для учеников 5-11 классов и СПО. Примеры заданий

Kipling handbags for teens

Homemade no rinse body wash

Jumbo braid bun jumbo Braid Braid Braid Braid

A study of Xiongnu tombs

Christie romero Christie Christie Christie ROMERO

Dermalex acne acne acne Dermalex Acne Dermalex Dermalex

MEDIA KIT 2017 FIRST MEDI A GR OUP

Fake coach purses for sale

Министерство образования Республики Беларусь. Учреждение образования «Барановичский государственный университет» О. В. Романович, Т. А.

УДК (075) ББК 81.2Англ-9 К 41. Дизайн обложки Д.А. Бобешко. Печатается с разрешения литературных агентств he Lots Agency и Andrew Nurnberg.

Купить Мокасины Tamaris из каталога Lamoda - бренд Tamaris Posted by MakApeweerse /05/25 18:34

Tena Sijakova-Ivanova, Vojo Mircovski

МEШОВИТА ГРАЂА, књ. XXXIII стр MISCELLANEA, vol. XXXIII pp УДК : 314.1(497.11):94(560) 1477 (093)

THE TRACIAN TUMULUS AT OPALCHENETZ 80 YEARS LATER

Q-switched erbium-doped fibre laser based on molybdenum disulfide and tungsten disulfide as saturable absorbers

"A dentist could save more than $40,000 worth of time in one year by changing from a typical halogen curing light to а РАС light.

To See and To Be Seen Scopus Workshop for Journal Editors

CONTENTS PAGE. Why Design & Arts College? 5 What we offer 6 Graphic Design 8 Fashion 10 Makeup Design 14 What to do next! 16

1Glossy. Brand Achievments. readership per month. website views per month. website unique users per month. Social networks follower

ОБЩЕСТВЕННО-ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЛИТЕРАТУРА. Психология

ISSN онлайн СПИСАНИЕ ЗА ТЕКСТИЛ, ОБЛЕКЛO, КOЖИ И ТЕХНOЛОГИИ. online tok-bg.org

Funerary Ara from Heraclea

INVESTIGATION OF CONNECTIONS BETWEEN SILHOUETTES AND COLORS IN FASHION DESIGN

CHARACTERISTICS OF «FAST FASHION» CONCEPT IN FASHION INDUSTRY

Мехенди:мода или дань традиции

ВАЖНО И НЕВАЖНО У ДРАМИ ПРОТУВЕ ПИЈУ ЧАЈ ДРАГОСЛАВА МИХАИЛОВИЋА

Our mission: printed edition САЛОН salon.com.ua interior design contest «САЛОН Design Awards»: public spaces and «САЛОН Design Awards»: private spaces


The Thracians and Their Neighbours in Antiquity

THE ARCHAEOLOGICAL SITE OF SHENGAVIT: AN ANCIENT TOWN IN THE ARMENIAN HIGHLAND

THE LENGTH CURLS - IMPORTANT CHARACTER IN SELECTION OF KARAKUL LAMBS

Influences of the Corded Ware Culture in the Belarusian Lakeland (on the Ground of the Kryvina Peat-Bog Microregion)

Купить Худи Desigual из каталога Lamoda - бренд Desigual Posted by MakApeweerse /05/25 17:32

A GROUP OF LATE COMB WARE FROM THE KARELIAN ISTHMUS

A Q-switched fibre laser operating in the 2 mu m region based on nonlinear polarization rotation technique

Упатство за користење дигитални сертификати во Microsoft Outlook 2007

CHRONOLOGY OF PIT-COMB WARE IN THE MIDDLE VOLGA REGION (RUSSIA): WITHIN POTTERY MATRIX

Спасителни археологически разкопки по трасето на железопътната линия Пловдив-Свиленград през 2004 г.

Английский язык 7 класс. Инструкция по выполнению заданий. Section I. Grammar

A LATE NEOLITHIC BURIAL FROM THE DRAZDY 12 SITE IN THE UPPER NEMAN REGION (WESTERN BELARUS)

Shopping. Министерство образования Республики Беларусь Учреждение образования "Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины"

Организација часа анализе практичног предавања из студијског предмета Mетодика наставе физичког васпитања

BURIAL RITE ALONG THE BULGARIAN BLACK SEA COAST DURING THE LATE ANTIQUITY

ВАЉЕВСКА ЕПИСКОПИЈА У ИЗВЕШТЕНИЈУ" Ш1735. ГОДИНЕ

DOLPHIN REPRESENTATIONS ON STELAE FROM UPPER MOESIA

Иностранный язык (Английский язык)

I V CENTURY MIDDLE KAMA TARASOVO BURIAL GROUND A UNIQUE MONUMENT OF ANCIENT UDMURTS

Информације из области медицинских наука доступне истраживачима. Сања Антонић Универзитетска библиотека Светозар Марковић

How to use potassium permanganate soaks

"Службени гласник РС", бр. 37/91, 53/93, 67/93, 48/94, 135/2004, 101/2005 З А К О Н О ИЗДАВАЊУ ПУБЛИКАЦИЈА I. ОПШТЕ ОДРЕДБЕ. Члан 1.

SYMAK A., BABINA Y. «Ion Creangă» State Pedagogical University

DEMO_Test A PART 1. For questions 1-5, match the words (A-E) to the pictures (1-7). A Bus B Rocket C Plane D Liner E Train

ЗАКОН ЗА ИЗДАВАЧКАТА ДЕЈНОСТ

PROTECTIVE ARCHEOLOGICAL EXCAVATIONS ON THE SITE IN PODUMKA NEAR ORLOVAT

Упатство за дигитално потпишување на прилог во Microsoft Word (.docx) и Adobe Acrobat (.pdf)

Ulug-depe and the transition period from Bronze Age to Iron Age in Central Asia. A tribute to V.I. Sarianidi

П реподавание иностранного языка в школе невозможно без использования страноведческого

Berlingske Sans Round

Berlingske Typewriter

3D Body Scanning Technology for Virtual Design of System "Body-Clothes"

УНИВЕРСИТЕТ ДМИТРИЯ ПОЖАРСКОГО

The Use of Wood at the Zamostje 2 Site

Категоризација научних часописа:

MEDIEVAL SETTLEMENT ON THE SITE OF CRVENKA NEAR VRŠAC

Д: Ну, я читала много произведений... Scritto da Insurhent Lor - 10/01/ :22

SPORT COLLECTION -> SPORT COLLECTION: SPORT Grey/Green SIZE 41-46; SPORT Grey/Orange SIZE 41-46; SPORT White/Black

КОСОВСКИ МОТИВИ У ДРАМСКОМ СТВАРАЛАШТВУ МАТИЈЕ БАНА ИЗМЕЂУ НАРОДНЕ КЊИЖЕВНОСТИ, РЕЛИГИЈЕ И ПОЛИТИКЕ

Срок за внос 8-10 дни. Цени за поръчки над 100 бр -

ПРАВО ГРАЂЕЊА. Др Раденко Јотановић, * Доцент Правног факултета, Универзитет у Бањој Луци

(НЕ)МОГУЋНОСТ РАСПОЛАГАЊА ПРАВОМ НА ЗАКОНСКО ИЗДРЖАВАЊЕ

ИЗ ДОБРИЛОВЕ ДРАГУЉАРНИЦЕ

Laser Scalpel. Viktor M. Spivak, Vladislav Y. Khaskin, Mikhay S. Tirshu

Содержание. Women's Bags 3. Women's Bags - More 7

The Dressmaker: A Novel By Rosalie Ham

МИНИСТЕРСТВО НА ОБРАЗОВАНИЕТО, МЛАДЕЖТА И НАУКАТА ЦЕНТЪР ЗА КОНТРОЛ И ОЦЕНКА НА КАЧЕСТВОТО НА УЧИЛИЩНОТО ОБРАЗОВАНИЕ

І СЕМЕСТР DAY IN, DAY OUT. UNIT 1. Ex.4,5,6 Present Simple WB Ex.1 p.10 Ex.1 p Ex.1,2 p Ex.7 p.11 make notes

ПРАВИЛНИК О ПУБЛИКОВАЊУ НАУЧНИХ ПУБЛИКАЦИЈА ОБЈАВЉЕН У СЛУЖБЕНОМ ГЛАСНИКУ РЕПУБЛИКЕ СРПСКЕ БРОЈ 77/10, ДАНА

ST-HT 7267 CONVECTOR КОНВЕКЦИОННЫЙ ОБОГРЕВАТЕЛЬ КОНВЕКЦІЙНИЙ ОБІГРІВАЧ

Dejan Gjorgjievski N.I. Museum of Kumanovo ON THE SYMBOLIC REPRESENTATIONS OF A FEW TYPES OF MEDIEVAL RINGS

Ekaterinburg is the heart of the Urals

НЕПРАВИЧНЕ УГОВОРНЕ ОДРЕДБЕ НА ПРИМЕРУ ЈЕДНОГ УГОВОРА 1

SUBORBITAL FAT PROTRUSION OF THE LOWER EYELIDS. Tudzarova-Gjorgova S., Dzokic G., Gjorgievska J., Trencev V., Naceska A., Peev I.

ХЕРОЈСКО ИМЕ АНТИЛОХ КАО ЛИЧНО ИМЕ КОД ХЕЛЕНА

DEMO-CATALOG DEMO-CATALOG. WWW: Телефон:

Transcription:

Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины, 1(82), 2014 УДК 821.161.3-2* Дзялендзік Драматургія А. Дзялендзіка В.І. ЯЦУХНА У артыкуле аналізуюцца п есы вядомага беларускага драматурга Анатоля Дзялендзіка. Разглядаецца праблематыка твораў, даследуюцца іх жанравыя адметнасці, спецыфіка суадносін канфліктаў і характараў, асаблівасці аўтарскага падыходу да рэалізацыі творчай задумы. Звяртаецца ўвага на шэраг асаблівасцей творчай індывідуальнасці А. Дзялендзіка, указваецца на досыць значнае месца драматургіі пісьменніка ў мастацкім і агульнакультурным працэсе свайго часу. К лючавыя словы: драматургія, п еса, канфлікт, характар, жанр, драма, камедыя, трагікамедыя, фарс, тэатральная пастаноўка. In the paper the author analyzes the plays of the famous Belarusian playwright Anatoly Dzialendzik. The research is focused on the problems of his works, their genre features, the specific relations between conflicts and characters and the ways of implementation of author s artistic conception. Special attention is paid to a number of A. Delendik s individual features as a creator and the role of his plays in the artistic and cultural process of his time. Keywords: drama, play, conflict, character, genre, drama, comedy, tragicomedy, farce, theater performance. Для вядомага беларускага драматурга Анатоля Дзялендзіка пачаткам шляху ў «вялікае» мастацва (а да гэтага ён спрабаваў свае сілы ў «малой» гумарыстычна-сатырычнай прозе і малафарматнай драматургіі, прычым пераважна камедыйнай) стала п еса «Выклік багам» (другая назва «Чатыры крыжы на сонцы») (1965), якая была пастаўлена адразу аж чатырма тэатрамі, у тым ліку і Беларускім дзяржаўным тэатрам імя Я. К упалы. Наогул жа гэтая п еса ўбачыла святло рампы ў 109 тэатрах былога СССР, а таксама ў тэатрах Польшчы, тагачасных Чэхаславакіі і Югаславіі. Галоўныя дзеючыя асобы драмы «Выклік багам» напачатку студэнты-медыкі, затым маладыя ўрачы, а таксама вучоныя, інжынерыканструктары і наогул маладыя людзі, якія толькі-толькі пачынаюць сцвярджаць сябе ў жыцці. Над адной з гераінь п есы, прыгожай і разумнай дзяўчынай Інгай, навісла пагроза заўчаснай смерці, карані якой ляжаць у мінулай вайне: гаспадары канцэнтрацыйнага лагера, куды трапіла маленькая Інга, праводзілі антыгуманныя доследы над дзецьмі. Сучасная медыцына не ў стане дапамагчы Інзе. Аднак, дзякуючы сяброўскай дапамозе і дабрыні, спагадзе, веры ў лепшы зыход і, канешне ж, каханню, сапраўднаму і ўсепераможнаму, дзяўчыне ўдаецца вырвацца з абдымкаў смерці. Дзеянне наступнай драмы А. Дзялендзіка «Грэшная любоў» ужо не ўскосна, а самым непасрэдным чынам звязана з мінулай вайной. Паказваючы гераічную барацьбу нашага народа з фашысцкай навалай, драматург стараўся давесці да чытача і гледача, што не ўсё тады было так проста і адназначна, як гэта даволі часта сцвярджалася афіцыйнай прапагандай. Галоўны сюжэтна-кампазіцыйны вузел твора завязваецца вакол вымушанай, калі так можна сказаць, здрады партызанскай сувязной, маладой млынаркі К рысціны, якая кахае разведчыка Паўла (апошні адказвае ёй узаемнасцю). Ак упанты і іх памагатыя, даведаўшыся, што К рысціна звязана з партызанамі, узялі ў заложнікі яе сына Янэка і пачалі шантажыраваць жанчыну. К рысціна, чалавек па натуры добры і сумленны, пакутуе, але ўсё ж такі з-за боязі, што сына могуць забіць, выдае некаторыя партызанскія сакрэты фашыстам. У выніку гінуць лепшыя байцы атрада. У канцы твора Крысціна, не маючы больш моцы супраціўляцца і самой сабе, і знешняму націску з боку партызан, якія раскрываюць яе здраду, кідаецца ў багну і гіне. «Грэшную любоў» можна аднесці да разраду псіхалагічных драм. У 1971 г. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. К упалы здзейсніў пастаноўку драмы А. Дзялендзіка «Начное дзяжурства». Наватарскія метады лячэння псіхічна хворых людзей, якія плённа выкарыстоўвае галоўны герой твора, малады ўрач М арозаў, яго

192 В.І. Яцухна адносіны да працы, да людзей, да жыцця ўвогуле, бясспрэчна, заслугоўваюць ухвалы. Аўтар праводзіць праз твор наступную думк у: чалавек павінен быць пастаянна ў адказе за ўласныя ўчынкі перад сабой і перад іншымі, павінен умець ахвяраваць пры неабходнасці нават сваім асабістым шчасцем і спакоем у імя шчасця і спакою сваіх блізкіх, сяброў і наогул ўсіх добрых людзей. Пачаткам 1980-х гг. датуецца драма А. Дзялендзіка «Гаспадар». У цэнтры яе знаходзіцца вобраз старшыні калгаса Зязюлі чалавека разумнага, таленавітага, з перадавымі (па тых часах) поглядамі на развіццё сельскай гаспадаркі. Аднак яму перашкаджаюць людзі, якія адсталі ад запатрабаванняў часу і не бачаць тых змен, што адбываюцца ў жыцці. У іх іншыя мэты і задачы. І галоўная сярод іх выслужыцца, каб быць заўсёды наверсе, ля высокага начальства, самі м стаць партыйна-дзяржаўнай наменклатурай. Акрамя таго, гэтыя людзі, сляпыя выканаўцы партыйных дырэктыў, заражаны гігантаманіяй: яны навязваюць Зязюлі будаўніцтва ў калгасе велізарнага жывёлагадоўчага комплексу. П еса «Гаспадар» з яўляецца адной з лепшых у плане драматургічнай дасканаласці і завершанасці драм А. Дзялендзіка. У творы ёсць даволі моцная канфліктная аснова, добра распрацаваныя характары цэнтральных персанажаў, у тым ліку і галоўнага героя. Вобраз Зязюлі яскрава паўстае з першых старонак твора. Старшыня калгаса перш за ўсё дзейнічае, прычым актыўна. Гэта сапраўдны драматургічны характар. На жаль, коласаўцы (а менавіта ім у першую чаргу быў прапанаваны «Гаспадар») не змаглі па-сапраўднаму перадаць аўтарскую заклапочанасць надзвычай актуальнымі і злабадзённымі праблемамі часу. Як зазначае ў «Гісторыі беларускага тэатра» Т. Гаробчанка, характары герояў не набылі належнай распрацоўкі, канфлікт паміж імі вырашаўся аблегчана, павярхоўна. Неакрэсленасць узаемаадносін паміж персанажамі вызначыла іх аднапланавасць, схематызм. Наогул тэатр абыякава паставіўся да мастацкага асэнсавання вельмі важнай і надзённай тэмы [1, c. 250]. Адзначым, што па п'есе «Гаспадар» на студыі «М асфі льм» была знята кінастужка «Нязручны чалавек». Пішучы ўласна драмы, А. Дзялендзік не забываў пры гэтым і аб камедыі тым жанры, з якога ён стартаваў як драматург. Так, у 1972 г. Гомельскім абласным драматычным тэатрам была пастаўлена, згодна з аўтарскім жанравым вызначэннем, «гарэзлівая камедыя ў дзвюх дзеях» пад назвай «Амазонкі». Загаловак твора скіроўваў чытача і гледача настройвацца на асэнсаванне аднаго з адвечных канфліктаў жыцця. Дзеянне ў творы адбываецца ў наш час. У канфліктную барацьбу ўступаюць мужчыны-геолагі, якія знайшлі месцанараджэнне нафты і павінны пачынаць буравыя работы, і жанчыны-біёлагі, якія ўжо праводзяць на гэтым самым месцы навукова-даследчыя эксперыменты. Ваяўнічы запал адной з самых заўзятых «амазонак» Таццяны (начальніка біялагічнай экспедыцыі) паспрыяў нарастанню канфліктнага напружання. У след за ёю мужчыны таксама ўнеслі сваю лепту ў разгортванне канфлікту. Заканчваецца п еса так, як яно ўрэшце і павінна было стацца: усеагульным прымірэннем і нават змовінамі наконт вяселля самай прыгожай «амазонкі» Людмілы і пакладзістага здаравяка-прыгажуна Васіля. Зазначым, што многімі сваімі якасцямі і рысамі «Амазонкі» набліжаюцца да жанру лірычнай камедыі, хоць нямала ў іх і вострасатырычных сцэн. Маюць месца таксама і пэўныя вадэвільныя прыёмы. У наступнай сваёй камедыі «Гіпапатам» А. Дзялендзік засяроджвае ўвагу на пытаннях сям і, шлюбу, іх разумнай арганізацыі, а таксама на ўплыве грамадства з яго эканамічным і сацыяльна-культурным станам на гэтыя рэчы. Дзеянне твора разгортваецца ў адной з сучасных сем яў. Гаспадар, вучоны-сацыёлаг, піша доктарскую дысертацыю па праблемах сям і, не зважаючы пры гэтым на жонку, яе запатрабаванні (парадокс, ці не так?!). Тая адпаведна пакутуе і пачынае раўнаваць мужа да яго працы і заняткаў. Адзначым, што гаспадыня сама крыху вінаватая ў такой вось сітуацыі, бо за клопатамі аб мужы перастала глядзець за сабой як за жанчынай (за знешнасцю, адзеннем і г.д.). Для таго, каб разварушыць у мужы рэўнасць, жонка наймае фіктыўнага палюбоўніка. Аб тым, што можа атрымацца (і атрымліваецца ў рэшце рэшт) у выніку, пранікліваму чытачу і гледачу няцяжка здагадацца. У се перыпетыі твора ўказваюць на прыналежнасць «Гіпапатама» да вадэвільнага жанру. Аднак сапраўдны вадэвільны смех, «звышсмех», «звышсінтэз» (тэрміны П. Васючэнкі)

Драматургія А. Дзялендзіка 193 праступае ў творы слаба. «Няма фарсавай іскрамётнасці смеху, адзначае даследчык, няма выбуховасці, практычна адсутнічаюць нечаканыя, напоўненыя «вясёлай» энергіяй рэплікі» [2, с. 99]. Наогул жа, як нам падаецца, практычна ўсе камедыйныя творы А. Дзялендзіка 1960 1970-х гг. маюць найбольшае прыцягненне да жанру сацыяльна-бытавой камедыі, сфера дзейнасці якой, заўважым, шырэйшая за ўласна вадэвільную. Гэта поўнасцю стасуецца і да п есы «Аперацыя Мнагажэнец» (1974), якая з яўляецца адным з лепшых камедыйных твораў А. Дзялендзіка. У ім ёсць моцная канфліктная аснова, маюць месца элементы інтрыгі, досыць дынамічны ў сваім развіцці сюжэт, добра распрацаваны характары персанажаў. Злабадзённыя сацыяльна-палітычныя, эканамічныя, маральна-этычныя праблемы сучаснасці закранаюцца і асэнсоўваюцца А. Дзялендзікам і ў п есах канца 1980-х 1990-х гадоў, якія склалі кнігу драматургіі на рускай мове пад назвай «Султан Брунея». Яна ўбачыла свет у выдавецтве «Юнацтва» ў 1999 годзе. Назву ўсёй кнізе дала аднайменная п еса «камедыя абсурду», як вызначыў яе сам аўтар. І сапраўды, абсурдных момантаў і сітуацый, прычым не выдуманых, а ўзятых з нашага жыцця, у гэтым творы хапае, нават залішне. Самае ж абсурднае, на нашую думку, тое, што людзі, якія працуюць сумленна на карысць дзяржавы, павінны з-за мізэрнай аплаты працы гэтай жа дзяржавай весці напаўжабрацкае існаванне. Сям я вядомага вучонага-вынаходніка туліцца ў аднапакаёвай кватэры. Гаспадар, каб сэканоміць хоць на чымсьці, «лечыць» прабітыя транспартныя талончыкі; маці ў роспачы думае над тым, што падаць на вячэру, каб накарміць сям ю; дзед рамантуе для ўнука боты, якія знайшоў на сметніку; а ўнучцы прапануе «вечны», нязносны абутак драўляныя калодкі. І гэтак далей, у гэткім жа духу. Цікава, што героі п есы пры ўсёй складанасці жыццёвай сітуацыі вядуць сябе адносна спакойна, вытрымана, нават жартуюць, пасміхаюцца адзін з другога сапраўдныя беларусы! Зусі м у стылі Жартаўлівага Пісарэвіча, хоць гістарычныя абставіны тут зусім іншыя. Застаўляе задумацца над тым, чаму так магло стацца, хто ў гэтым вінаваты і як лячыць наша хворае грамадства, «горкая камедыя» «Аўкцыён апоўначы». Аўтар сцвярдае, што ў наш складаны і скрушны час рэальным можа стаць самае неверагоднае. Гісторыю пра тое, што жонка прадала за грошы суседцы ўласнага мужа, бацьку сваіх дзяцей, аўтару распавялі ў адным з прыморскіх гарадоў. Вядома, драматург тыпізаваў сітуацыю, узбуйніў характары, пашырыў і ўзмацніў канфлікт, насыціўшы яго новымі змястоўнымі кампанентамі. Валявая і ўладарная жанчына, кіраўнік буйнога прадпрыемства Вана (поўнае імя яе Валянціна, аднак яно, на думк у гераіні, «саплівае, студзяністае, як мядуза», «цвёрдасці ў ім няма»), якая прадае ў п яным угары суседцы за долары ўласнага мужа, выступае ў творы не столькі гандляром, прагматыкам, колькі зацятай феміністкай, фанабэрыстай і надзвычай самаўпэўненай у сабе кабетай. Як вядома, за ўсё ў жыцці прыходзіцца плаціць: і за ўласныя паводзіны, і за прадузятыя, высакамерныя адносіны да родных, блізкіх, знаёмых, і за несапраўдных сяброў. Расплочваецца і Вана, але смерцю мужа Дзмітрыя, які яе кахаў і стараўся засцерагчы ад залішняй дзелавітасці. Вана таксама, як потым зразумела сама, не была абыякавай да свайго мужа-цюхцялея, бацькі яе любімай дачкі. Думаецца, што смерць мужа, які засланіў яе ўласным целам ад кулі забойцы, прысланага былым каханкам у студэнцкія гады, ранейшым камсамольскім актывістам, затым міністэрскім чыноўнікам, зараз крутым бізнесменам і мафіёзі, з якім Вана ўсё-такі не пайшла на «цёмную» здзелку, гэта не апошняя плата гераіні. «Падзенне» Ваны Смірновай адбылося не адразу. І, відаць, быў у яе жыцці момант, калі можна было спыніцца ў гонцы за ўладай, грашыма і славай, задумацца над сэнсам жыцця і тым, што адбываецца навокал. Як, дарэчы, і галоўнай гераі ні трагікамедыі «Алёна» (аўтарскае, але, на нашую думк у, не зусім дакладнае вызначэнне жанру твора), якая ў выніку пагоні за знешне лёгкім, бестурботным і забяспечаным замежным жыццём трапіла ў сапраўднае рабства, з якога ледзь вырвалася. П еса «Алёна» твор шматпраблемны. Тут і парадаксальна арганізаванае жыццё перыяду 1990-х гг. з «новымі беларусамі», жабракамі, рэкецірамі і іншымі атрыбутамі «рыначнага сацыялізму», і пераемнасць пакаленняў, і шчымлівыя роздумы былых франтавікоў над пытаннем «за што кроў пралівалі?», і г. д.

194 В.І. Яцухна Той жах, які прыйшлося перажыць Алёне з аднайменнай п есы, чакаў і юную акселератку Анжэлу з аднаактоўкі «Дурнічка». Аферыст і жулік Гога, напарніцы якога Вандзе непаслухмянае і самаўпэўненае дзяўчо адкрыла дзверы, нягледзячы на перасцярогі бабулі «нікога чужога ў яе адсутнасць не пускаць у кватэру!», ужо «прыстройвае» ў паўднёвы гарэм нашпігаваную наркотыкамі дзяўчынку. «Дурнічка» твор, прызначаны для чытачоў і гледачоў падлеткавага і юнацкага ўзросту. У жанравым плане аўтар вызначыў яе як «сучасную казку». А калі гэта казка, то ў ёй павінна быць умоўнасць. Сябрамі і абаронцамі Анжэлы, якіх, на жаль, дзяўчынка ў свой час па-сапраўднаму не ацаніла, выступаюць у творы «маладая і энергічная» кошка Ніка і «стары і разважлівы» сабака Фараон. Як паўнацэнныя дзеючыя асобы твора яны размаўляюць, а таксама думаюць і дзейнічаюць. Цэлы шэраг «гарачых» пытанняў рэчаіснасці рубяжа ХХ ХХІ стст. закранаецца і ў лірыка-драматычнай камедыі «Яблычны Спас»: нялёгкае жыццё добрай часткі сучасных жанчын, мужоў якіх забраў да сябе ў палон «зялёны змій»; замежны шлюбны «сіндром» для незадаволеных станам жыцця на радзіме і шукаючых лепшай долі ў Еўропе і за акіянам маладых кабет і дзяўчат; складаная экалагічная абстаноўка, якая ў першую чаргу адбіваецца на дзецях; засілле чыноўніцка-бюракратычнага апарату, штат якога з кожным годам расце; адносіны да правініўшыхся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і ўцёкшых на Захад нашых землякоў, а таксама іх дзяцей, якія не адказныя за грахі сваіх бацькоў, выраслі і выхоўваліся ў іншым грамадстве, але хочуць пабачыць зямлю сваіх продкаў, а часам і шчыра дапамагчы, чым могуць, і г. д. Зазначым, што твор цікавы і варты ўвагі чытачоў і гледачоў. Таму заканамерна, што да яго звярнулі ся купалаўцы (сцэнічная версія іменавалася «Смак яблыка»), і спектакль меў значны поспех. У 2009 г. у серыі «Бі бліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» ўбачыла свет кніга А. Дзялендзіка «Гиппопотам (комедии)». Яе нельга лічыць поўнасцю выбраным, бо туды акрамя самых вядомых п ес з дзвюх папярэдніх кніг ( К амедыі» і «Султан Брунея») увайшлі і чатыры новыя творы. П есы «Спякотнае каханне ў тропіках» і «О, калі б я быў жанчынай!..» можна аб яднаць паводле дзвюх асноўных прыкмет. Першая адлюстраваны ў творах час: гэта постперабудовачная рэчаіснасць з яе пэўнай бязглуздзіцай, палітычнай балбатнёй, ірвеннем да ўлады і грошай рознага кшталту дзялкоў, і г. д. Другі момант жанравая блізкасць: абедзве п есы, як бы сам аўтар ні вызначаў іх жанр (а тут А. Дзялендзік, як памятаем, з яўляецца своеасаблівым наватарам-докай), маюць найбольшае прыцягненне да ўласна сатырычнай камедыі. Твор «Жанчына як сродак ад бяссоніцы» ляжыць у жанравых адносінах дзесьці пасярэдзіне паміж камедыяй і ўласна драмай. Акрамя таго, яго можна ўмоўна занесці ў разрад гэтак званай драматургі чнай публіцыстыкі. Прычына наступная: літаральна з першых мізансцэн (а пачынаецца п еса з таго, што ў кватэру да інтэлігентнага адзінокага мужчыны ўрываецца моцна п яная, але пры гэтым прыгожая і таксама, відаць, інтэлігентная жанчына, якая тут жа кладзецца ў ложак і засынае) бачна, куды аўтар павядзе дзеянне. Адзначым, што менавіта гэтая жанравая дэфініцыя ні ў якім разе не прыніжае аўтара, бо сучасны чытач і глядач, на якога арыентуюцца і без якога, безумоўна, не могуць існаваць пісьменнікі, з агульнага к ультурнага пласту выбірае пераважна публіцыстыку, а не класіку. Вядома, гэта лепш, чым схіляцца да так званай масавай, у горшым сэнсе слова, культуры. П есу «Лета (Эпілог. У знясенне)» аўтар змясціў апошняй у зборніку «Гиппопотам (комедии)». Гэта, як нам падаецца, невыпадкова, бо ў цэнтры яе праблема творчасці, таленту, прычым на схіле гадоў. Талент, як вядома, не можа існаваць без натхнення, якое дае творцу жыццё ва ўсёй яго шматколернасці. Самае ж яркае ў жыцці гэта каханне, якое здольна перамагчы нават смерць (ці хоць бы адтэрмінаваць яе на пэўны час). Пры досыць значнай колькасці ў дадзеным творы іранічна-сатырычных сцэн агульная танальнасць яго ўсё-такі бліжэй да лірычнай.

Драматургія А. Дзялендзіка 195 Драматургічныя набыткі А. Дзялендзіка не вычэрпваюцца разгледжанымі вышэй творамі. Так, у сярэдзіне 1970-х гг. у Магілёўскім абласным драматычным тэатры ішла і вельмі добра прымалася гледачамі п еса «Апошнія суніцы ў жніўні» твор пра героіку змагання з фашыстамі, пра баявую садружнасць беларусаў і славакаў. У 1989 г. рэспубліканскае радыё ажыццявіла пастаноўку драмы на чарнобыльскую праблематыку «Дыягназ», якая з цікавасцю ўспрымалася слухачамі і неаднаразова ішла ў эфіры. Летам 1992 г. у Мазыры, у Беларускім эксперыментальным тэатры «Верасень» (цяпер тэатр імя Івана Мележа), адбылася прэм ера мюзікла «Хачу быць міліянерам» (рэжысёрпастаноўшчык У. Караткевіч). Апошні вядомы сцэнічны твор А. Дзялендзіка «Сцежкамі кахання». У аснове сюжэта п есы ляжаць узаемаадносіны паміж Янкам К упалам і Паўлінай Мядзёлкай на працягу доўгіх гадоў. Дадзеная рэч пад назвай «К арона з кахання» рэпрэзентавалася гледачам 7 ліпеня 2012 г. у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна). Літаратура 1. Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Т. 3., Кн. 2. Тэатр савецкай эпохі. 1962 1984 гг. / Т. Гаробчанка, Ю. Пашкін, Р. Смольскі і інш. Мінск : Навука і тэхніка, 1987. 431 с. 2. Васючэнка, П. Драматургія і час / П. Васючэнка. Мінск : Навука і тэхніка, 1991. 144 с. Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины Поступила в редакцию 26.12.2013